27 красавiка 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі назвалі найлепшую гародніну для ўмацавання імунітэту

4
Дыетолагі назвалі найлепшую гародніну для ўмацавання імунітэту

Яна багатая на ёд і вітамін С.

Спецыялісты назвалі карысныя ўласцівасці брокалі. Галоўнай з іх з'яўляецца ўмацаванне імуннай сістэмы чалавека. Брокалі багатая на ёд і вітамін С, піша lenta.ua.

Пры рэгулярным ужыванні ёд дапамагае нармалізаваць працу шчытападобнай залозы і прывесці ў норму гарманальны фон, а вітамін С - станоўча ўздзейнічае на імунітэт.

Таксама гародніна змяшчае абалоніну, неабходную для нармальнай працы ЖКТ. Калій, жалеза і натрый прыводзяць у норму ўзровень гемаглабіну, а таксама станоўча ўздзейнічаюць на працу сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Брокалі з'яўляецца нізкакаларыйным прадуктам бо ў 100 грамах змяшчаецца толькі 34 ккал. Пры гэтым спецыялісты рэкамендуюць звярнуцца па кансультацыю да лекара пры ўзнікненні якіх-небудзь праблем са здароўем пры рэгулярным ужыванні гародніны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках