27 красавiка 2024, Субота, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Быў у чарзе 253-м і змарнаваў на мяжы 12 гадзін»

15
«Быў у чарзе 253-м і змарнаваў на мяжы 12 гадзін»

Беларусы масава вяртаюцца дадому пасля доўгіх выхадных.

Рэкордныя чэргі на мяжы, якія пачаліся з вечара 6 лістапада і працягваліся ўвесь дзень 7-га, вярнуліся ўчора ўвечары. Але цяпер усе хацелі заехаць у краіну. На форуме «Онлайнера» чытачы пішуць, што ўчора з польскага боку даводзілася стаяць вельмі доўга.

Пастаяўшы мінулым разам па паўдня, беларусы надумалі не адкладаць вяртанне на радзіму ў апошні дзень і ўжо ўчора масава рванулі дадому.

Уначы з 8 на 9 лістапада чытачы пачалі пісаць пра доўгае чаканні на польскай мяжы.

- «Кузніца - Брузгі». Прайшлі, разам за 6 гадзін. Беларусь хутка прымала, што парадавала, - у 3 гадзіны ночы пісаў на форуме Grey_wolf.

Пад дзве гадзіны дня ў пункце пропуску «Баброўнікі» было, са слоў pomoschnik, 154 машыны на ўезд у Беларусь.

- На «Бераставіцы» я 220-ы, за мной столькі ж, можа, і больш. З Варшавы еду, бензін на дне. Схібіў, так бы на «Пясчатку» паехаў. Вельмі сумняваюся, што заўтра сітуацыя лепшая будзе, - пісаў на форуме карыстальнік –vsa - учора пад 22:00.

- Першы і апошні раз кудысьці ездзілі на доўгія выходныя. Чакалі, вядома, чэргі, ну не так. Туды ехалі - у «Катлоўцы» стаялі 11 гадзін. Назад - 7 гадзін, - піша pen1987.

Але больш за ўсё «пашанцавала» карыстальніку з мянушкай orsin_vlad. Для яго гэтыя выхадныя сталі рэкорднымі па часе, праведзеным на мяжы. Каб выехаць з Беларусі, ён прастаяў на беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Каменны Лог» 17 гадзін. Гэта быў ягоны асабісты рэкорд.

- Цяпер мой другі рэкорд - гэта 12 гадзін на ўезд у Беларусь, - кажа ён. - Я вяртаўся ўжо не праз Літву, а праз Польшчу. Паехаў у «Баброўнікі». На мяжу я прыехаў учора а шостай вечара. Чарга была далёка за скрыжаванне, навігатар паказваў, што да пункта пропуску - 3,5 кіламетра. Праз пару гадзін чакання надумаў прайсціся ўздоўж чаргі, і я быў 253-м, пры гэтым я быў ужо далёка не апошні. Людзі прапаноўвалі нават $200 за месца ў чарзе, і некаторыя згаджаліся.

Усяго, паводле ацэнак чытача, у чарзе стаяла блізу 300 машын, а то і больш. Паводле ягоных слоў, шмат часу адымала афармленне такс-фры.

- Нашы правяраюць вельмі хутка: даслоўна хвіліна, ну максімум дзве, адкрыць багажнік і закрыць - і ты вольны, - падкрэслівае ён.

Ужо да абеду чытачы сталі пісаць на форуме, што чэргі пачалі рухацца хутка. Многія прайшлі мяжу за дзве гадзiны, ёсць і рэкардсмены, якія справіліся за гадзіну і 20 хвілін.

Між тым няма звестак пра чэргі на ўезд у Беларусь легкавых аўтамабіляў. Можна толькі паглядзець фатаграфіі з камер відэаназірання. На беларуска-літоўскай мяжы яны недаступныя, а на беларуска-польскай можна бачыць, што легкавых машын у пункце пропуску няшмат.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках