27 красавiка 2024, Субота, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NEXTA: Будзьце гатовыя!

10
NEXTA: Будзьце гатовыя!
ФОТА: TUT.BY

Наступны раз прыйдуць нават тыя, хто баяўся.

Блогер NEXTA пракаментаваў у сваім Telegram-канале сустрэчу падпісчыкаў у Менску, якая прайшла на плошчы Свабоды 8 лістапада:

– Па-першае, дзякуй!

Дзякуй усім, хто не пабаяўся запалохванняў ні калгасных троляў у сацсетках, ні забітых вучылак з нямоднымі начосамі на галовах і пустэчай унутры іх, ні куратараў групаў з ВНУ і каледжаў, ні працаўнікоў фронту прадажнай любові да "прэзідэнта" з БРСМ. Як бачыце, акцыя на плошчы Свабоды 8 лістапада ў нас у выніку была. А нам за гэта – нічога не было. Як мы і абяцалі.

Атрымалася нерэальна крута. Людзі прыйшлі не толькі абсалютна добраахвотна, без загонаў "куратарамі", але і насуперак сабраным на мерапрыемства міліцыянтам у цывільным і іншым праўладным гопнікам. Прыйшлі, без усялякага перабольшання, самыя смелыя. А значыць, наступны раз прыйдуць нават тыя, хто раней баяўся. Дый часу на падрыхтоўку ў нас было менш за тыдзень.

Асаблівая падзяка – за атмасферу. Гэта была сустрэча сапраўдных аднадумцаў, сапраўды свабодных людзей! Дзякуй за выказаныя думкі і вылучаныя ідэі – усё гэта зафіксаванае і цяпер уважліва вывучаецца, а сёе-тое нават будзе рэалізаванае.

А галоўнае – трымаймася адно за аднаго. Захоўвайце кантакты. Будзьце гатовыя. І памятайце: наша сіла – у адзінстве. Разам мы пераможам. Жыве Беларусь!

Нагадаем, што 8 лістапада папулярны беларускі блогер Сцяпан Святлоў (NEXTA), аўтар фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які набраў больш за 1,5 мільёна праглядаў на youtube.com і блізу 600 тысячаў у іншых сацсетках, правёў сустрэчу падпісчыкаў у Менску на плошчы Свабоды. На сустрэчу прыйшло блізу 2 тысячаў чалавек.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель на сустрэчы NEXTA заклікаў сабрацца 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы. Мітынг будзе цалкам легальным, бо да 17 лістапада ў Беларусі прадаўжаецца выбарчая кампанія, і ўсё будзе праходзіць у рамках агітацыйнай кампаніі кандыдатаў у дэпутаты.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках