27 красавiка 2024, Субота, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі воінскай часткі ў Гародні цалкам згарэлі тры танкі

44
На тэрыторыі воінскай часткі ў Гародні цалкам згарэлі тры танкі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Некалькі боксаў знішчаныя выбухамі.

На тэрыторыі вайсковай часткі №05733 у гарадзенскім мікрараёне Фолюш сёння, 12 лістапада, былі выбухі і пажар. Гарэлі боксы, у якіх захоўваецца баявая тэхніка. На месца прыбылі 9 спецаўтамабіляў МНС і 2 машыны хуткай дапамогі. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых няма, а на гэты момант пажар ужо ліквідаваны, паведамляе тэлеграм-канал NEXTA.

Вынікі сумныя: тры танкі цалкам згарэлі, а некалькі боксаў знішчаныя выбухамі.

Дарэчы, прэс-служба Мінабароны нават прымудрылася паведаміць аб НЗ раней за нас. Малайцы. Выпраўляюцца. Так аднойчы і скончацца #военные_тайны

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках