27 красавiка 2024, Субота, 3:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва В'етнаме знайшлі аленя, якога ніхто не бачыў амаль 30 гадоў

8
Ва В'етнаме знайшлі аленя, якога ніхто не бачыў амаль 30 гадоў

Заолагі меркавалі, што гэтага віду больш не існуе.

Серабрысты в'етнамскі карлікавы алень увайшоў у спіс 25 згубленых відаў, якія найбольш адшукваюцца, складзены Глабальнай управай у захаванні дзікай прыроды (GWC), паведамляе «Вокруг света».

Цягам пяці месяцаў непадалёк ад пляжнага горада Нячанга група даследчыкаў спрабавала злавіць на камеру рэдкага аленя. Справа ў тым, што мясцовыя жыхары і леснікі раней паведамілі навукоўцам, што бачылі жывёліну, якая «вымерла». У выніку было атрымана 275 фатаграфій гэтых млекакормячых.

Затым каманда даследнікаў усталявала ў тым жа раёне яшчэ 29 камер. І ў наступныя пяць месяцаў атрымала яшчэ 1881 фатаграфію аленяў.

Гэтыя карлікавыя алені водзяцца ў прыбярэжных трапічных лясах на поўдні В'етнама. Паводле інфармацыі GWC, гэта самыя маленькія ў свеце парнакапытныя сысуны. Іх сярэдняя вага - блізу 4,5 кг.

Упершыню гэты від быў апісаны навукоўцамі ў 1910 годзе: менавіта тады ў ваколіцах Нячанга ўпершыню былі выяўлена чатыры асобіны.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках