26 красавiка 2024, Пятніца, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўным рэдактарам Financial Times упершыню стане жанчына

Галоўным рэдактарам Financial Times упершыню стане жанчына
РУЛА ХАЛАФ

Цяперашні кіраўнік рэдакцыі сыдзе ў адстаўку ў студзені 2020 года.

Галоўным рэдактарам газеты Financial Times упершыню за час яе існавання стане жанчына. Выданне паведаміла ў аўторак, што цяперашні галоўны рэдактар Лаёнел Барбер у пачатку наступнага года сыдзе ў адстаўку пасля 14 гадоў працы на гэтай пасадзе, паведамляе zn.ua.

Барбер прапрацаваў у FT на розных пасадах 34 гады. У сваім лісце ён падкрэсліў, што праца ў Financial Times была для яго «рэдкім прывілеем і задавальненнем».

Пра прычыны рашэння сысці са сваёй пасады Барбер не ўдакладніў.

Пасаду Барбера зойме Рула Халаф, якая з 2016 года была яго намесніцай. Сваё прызначэнне яна назвала «вялікім гонарам», паабяцаўшы прымножыць плён працы Барбера, якога яна назвала сваім настаўнікам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках