27 красавiка 2024, Субота, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ўзнікне Міністэрства еўрапейскіх спраў

1
У Польшчы ўзнікне Міністэрства еўрапейскіх спраў
Фота: charter97.org

Яго ўзначаліць Конрад Шыманьскі.

Прэзідэнт Анджэй Дуда прыняў у аўторак, 12 лістапада, адстаўку ўрада Матэвуша Маравецкага, піша «Польскае радыё».

Адначасова прэзідэнт Анджэй Дуда даручыў прэм'ер-міністру Матэвушу Маравецкаму і міністрам далейшае выкананне абавязкаў да моманту зацвярджэння парламентам новага складу Кабінета міністраў. Гэта павінна адбыцца ў найбліжэйшыя дні. У аўторак абраныя спікеры Сейма і Сената новага склікання - Эльжбета Вітэк і Томаш Гордзкі, а таксама віцэ-спікеры абедзвюх палат.

У мінулую пятніцу прэм'ер Маравецкі прадставіў новы склад урада. У ім не адбылося значных зменаў. Свае пасады ў новым урадзе захаваюць, зрэшты, міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак, міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч, міністр юстыцыі Збігнеў Зебра, міністр унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі, які таксама прадоўжыць каардынаваць спецслужбы. Будзе створанае новае міністэрства, якое будзе ажыццяўляць нагляд над кампаніямі і прадпрыемствамі з удзелам дзяржаўнага капіталу, на чале з віцэ-прэм'ерам Яцэкам Сасіным.

Са складу МЗС будзе выдзеленае Міністэрства еўрапейскіх спраў, кіраўніком якога стаў Конрад Шыманьскі. Пасля інаўгурацыйнага пасяджэння Сейма новага склікання ў прэзідэнта ёсць 14 дзён на прызначэнне, а таксама прывядзенне да прысягі кіраўніка новага ўрада і міністраў. Затым у 2-тыднёвы тэрмін прэм'ер-міністр і ягоны кабінет павінны ў парламенце атрымаць вотум даверу. Нагадаем, што на парламенцкіх выбарах, якія прайшлі 13 кастрычніка, перамагла кіроўная партыя «Права і справядлівасць» Яраслава Качыньскага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках