26 красавiка 2024, Пятніца, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль палова беларусаў жыве менш чым на $8 на дзень

17
Амаль палова беларусаў жыве менш чым на $8 на дзень

А ёсць тыя, хто не можа сабе дазволіць і гэтага.

Чыноўнікі вызначылі, што чалавек павінен забяспечыць свае мінімальныя патрэбы за Br230 на месяц. Чаму не ўсе беларусы нават столькі зарабіць не могуць? Аналізуе экспэрт праграмы тэлеканала «Белсат» «Асабісты капітал» Міхаіл Залескі.

Унук, пачуўшы ў тэлевізары, пытае ў бабулі: «А навошта навукоўцы прыдумалі бюджэт пражытачнага мінімуму?» Тая ў адказ: «Напэўна, не навукоўцы. Тыя б на сабаках спачатку выпрабавалі». Аб адной з найважнейшых сацыяльна-эканамічных катэгорый у найноўшай айчыннай гісторыі і яе ролі ў выхаванні грамадзян у духу адданасці правадыру цяпер і пагаворым.

Пражытачнага максімуму не існуе. Колькі чалавек не мае - усё мала. Вунь фараон піраміду сабе пабудаваў, да сённяшняга дня няма найбуйнейшай у кубатуры пабудовы. А мінімум ёсць.

Паколькі да 31 кастрычнiка дзейнічае звычайна бюджэт пражытачнага мінімуму ў коштах ліпеня, то наша лічба названая прагнозам. Што ж мы асмеліліся прадказаць?

Выяшляецца, цытую Белстат, «мінімум - неабходны для захавання здароўя чалавека, мінімальны набор прадуктаў харчавання і нехарчовых тавараў і паслуг, які забяспечвае ягоную жыццядзейнасць».

Здароўе - рэч такая, спачатку яго ўмацоўваюць, потым падтрымліваюць і, нарэшце, захоўваюць. Рабочым і беспрацоўным таксама прапануюць апошняе.

Але жыццё перасягае нават фантазіі геніяў айчыннай адміністрацыі. Грамадзяне (не ўсе, дзякуй Богу) ці то не хочуць, ці то не могуць мінімуму сабе забяспечыць.

У нашай сацыяльна арыентаванай дзяржаве для жыцця паўмільёна жывых людзей існуюць на суму, меншую за Br240 на месяц. Не шануюць яны свайго здароўя чамусьці. І не трэба думаць, што гэта ўсе як адзін дэкласаваныя элементы і наркаманы з алкаголікамі. У такой масе прадстаўленыя ўсе без выключэння тыпы людзей.

Адсоткі - выдатная цацка для прапагандыста: маленькія, кругленькія. А як пералічыш іх у рублі і душы - непрыгожа, шмат бедных. Язык не паварочваецца назваць багатым хоць кагосьці з тых чатырох мільёнаў людзей, якія маюць на месяц ад аднаго да двух бюджэтаў пражытачнага мінімуму. Гэта ж, у найлепшым выпадку, Br16 на дзень, на ўсё.

Але, паколькі гэтыя чатыры з паловай мільёны людзей, якія жывуць на суму да

Br16 на дзень, маўчаць, то так яны і далей будуць жыць. Гэта ўжо выбар народа, ягоная воля, і не мне народ вучыць.

Застаецца толькі трохі пафантазіраваць. Бачыце, які мог бы быць у нас бюджэт пражытачнага мінімуму, калі б разлічвалі яго, як у іншых краінах. Як частку медыяннага заробку, у прынцыпе, і з улікам мясцовых абставінаў. І ў кожнай краіне свой адсотак выходзіць. У нас у сярэдзіне года такім заробкам уважалася крыху больш за Br800.

Але слугі народа нашага глядзяць глыбей, вызначылі народу мінімальны прадуктовы набор і, што проста дзіўна, долю, роўную 77% ад кошту яго на нехарчовыя патрэбы. Вучыцеся жыць у гэтых мудрых людзей, і будзе вам шчасце. Каб вы так жылі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках