26 красавiка 2024, Пятніца, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Халіп: Нам нельга спыняцца

4
Ірына Халіп: Нам нельга спыняцца
ІРЫНА ХАЛІП

Беларусь абавязкова будзе вольнай.

Адна з лідарак грамадзянскай кампаніі «Еўрапейскай Беларусь», вядомая журналістка Ірына Халіп пракаментавала Charter97.org Сустрэчу свабодных людзей, якая прайшла 15 лістапада ў Менску:

- Сёння мы пераканаліся, што ў рэжыму здалі нервы канчаткова. Здавалася б, засталося два дні да «палатачных» выбараў, горад наводнены назіральнікамі АБСЕ, мы вядзём зусім легальную кампанію, сустракаемся ў абсалютна легальных месцах, якія вызначаны для правядзення пікетаў і, тым не менш, лідараў «Еўрапейскай Беларусі», найбольш яркіх актывістаў, затрымліваюць і не дапускаюць да месца правядзення акцыі. Пры тым, што Сустрэча свабодных людзей анансавалася хутчэй не як акцыя пратэсту, а як сустрэча аднадумцаў для абмену ідэямі і сумеснага пошуку адказу на пытанне #што далей.

І тым не менш, у іх здалі нервы. Я вам больш скажу, такой колькасці ціхароў, як сёння, мы не бачылі ўжо даўно. Перакрытая плошча, нейкія буры, свердла, дрылі, якія заглушалі гукі, паламаная плітка - усё гэта пацвярджае неадэкватнасць гэтай улады.

Самым галоўным у сённяшняй акцыі было тое, што на яе прыйшлі новыя і маладыя людзі, тыя, хто неабыякавы да будучыні нашай краіны. Я вельмі спадзяюся, што на наступнай акцыі іх будзе больш, што яны зразумеюць: пратэст - гэта важна, абарона ўласнай годнасці - гэта не страшна, а барацьба за свабодную Беларусь - гэта неабходнасць.

Нам нельга спыняцца. Для таго, каб пратэсты сталі масавымі і ўрэшце прывялі да змены ўлады, мы павінны выходзіць на вуліцы пры ўсякай магчымасці. Таму мы ўсе будзем вельмі рады бачыць знаёмых і незнаёмых, новых і старых, аднадумцаў і апанентаў. Прыходзьце на плошчу Свабоды 16 лістапада а 18-00. І Беларусь будзе вольнай!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках