19 сакавiка 2024, aўторак, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсень Чыгір: Налета вызначыцца лёс Беларусі

9
Арсень Чыгір: Налета вызначыцца лёс Беларусі
АРСЕНЬ ЧЫГІР
ФОТА: ЮРЫЙ ДРУГ/CHARTER97.ORG

Большасць людзей - супраць Лукашэнкі.

Прадстаўнік грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у горадзе Бабруйску Арсень Чыгір звярнуўся да беларусаў у дзень так званых «выбараў», паведамляе Charter97.org:

- Мяне клічуць Арсень Чыгір, і я прадстаўляю грамадзянскую кампанію «Еўрапейская Беларусь».

Калгасны рэжым баіцца таго, што вы даведаецеся пра нашы патрабаванні, пра тое, што большасць людзей супраць яго.

Менавіта таму некаторых кандыдатаў не зарэгістравалі, а іншых здымаюць з «выбараў» з цалкам надуманых прычын.

На коне - не толькі наша свабода, але і нашы з вамі жыцці.

Лукашэнка рыхтуецца да запуску Астравецкай атамнай электрастанцыі, будаўніцтва якой суправаджалася гучнымі скандаламі, аварыямі, хлуснёй адказных за яе запуск чыноўнікаў. Беларусь ужо перажыла Чарнобыль. Другога такога мы не перанясем.

Давайце ўсе разам скажам Астравецкай АЭС: «Баста!»

Наша краіна 25 гадоў жыве мінулым. Што мы маем у выніку? Замест годнага заробку - рабская кантрактная сістэма, замест стыпендый і пенсій - падачкі да «выбараў», замест годнай медыцыны і адукацыі - парады і лядовыя палацы.

Нацыя вымірае. Дыктатар не пакідае спробаў забраць у нас апошнія грошы і ператварыць беларусаў у прыгонных. Толькі паводле афіцыйнай статыстыкі траціна беларусаў не могуць дазволіць сабе мінімальны набор тавараў і паслуг.

Мы хочам, каб Беларусь адрадзілася і мы ведаем як гэта зрабіць. Я ўпэўнены, што вы нас у гэтым падтрымаеце. Досыць трываць ілжывага дыктатара!

Годзе чакаць, пакуль у нас забяруць незалежнасць і права называцца людзьмі!

Досыць дазваляць атручваць і рабаваць нас!

Баста!

Надыходзіць час рашучых дзеянняў. У найбліжэйшы год вызначыцца будучыня Беларусі.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках