27 красавiка 2024, Субота, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы найлепшыя фатографы прыроды 2019 года

Названы найлепшыя фатографы прыроды 2019 года

Абсалютны пераможца атрымаў грашовы прыз сумай 3 тысячы еўраў.

Журы конкурсу Nature Photographer of the Year назвала найлепшыя здымкі прыроды 2019 года, паведамляе сайт конкурсу, піша korrespondent.net.

Абсалютным пераможцам стаў вугорскі фатограф Чаба Дарочы з чорна-белай працай «Скачок». На фота выяўленая пара трусоў у скачку. Здымак, прадстаўлены ў намінацыі чорна-белае фота, быў зроблены на досвітку каля вёскі Бокса ў Вуоршчыне.

У намінацыі «Птушкі» пераможцам стаў прадстаўнік Чэхіі Петэр Чэх са здымкам «Прывітанне сонца».

У намінацыі «Сысуны» найлепшым назвалі фота «Пад снегам» італійца Стэфана Квірыні.

У намінацыі «Іншыя жывёлы» перамог вугорац Норбэрт Кашас.

У намінацыі «Расліны і грыбы» журы прызнала найлепшым Дэвіда Фрутоса Эгеа з Гішпаніі з працай Заняпалы ідал III.

У намінацыі «Пейзаж» з працай «Штармавы дзень» перамог Алеш Крывеч са Славеніі.

У намінацыі «Падводны свет» найлепшай палічылі працу расейца Аляксея Зазулі «Паміж небам і зямлёй».

У намінацыі «Мастацтва прыроды» перамагла Сымона Баўмайстар з Нямеччыны з працай «Шчасце расце на дрэвах».

У намінацыі «Чалавек і Прырода» са здымкам «Самотны» атрымаў перамогу Люк Месі.

Найлепшым юным фатографам (узрост ад 11 да 17 гадоў) названы італіец Джакама Рэдаелі з працай Сімфонія №5.

ФОТА: NATUREPHOTOGRAPHEROFTHEYEAR.COM

Цырымонія ўзнагароджання прайшла на фестывалі Nature Talks Photo ў Нідэрландах. Абсалютны пераможца атрымаў грашовы прыз сумай 3 тысячы еўраў. Пераможцы ва ўсіх катэгорыях таксама былі ўзнагароджаныя рознымі грашовымі прызамі і фотатэхнікай.

У гэтым годзе на конкурс была пададзеная рэкордная колькасць фатаграфій - 14 тысяч з 73 краін свету.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках