27 красавiка 2024, Субота, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ і ЗША падтрымалі дэманстрантаў у Грузіі

ЕЗ і ЗША падтрымалі дэманстрантаў у Грузіі
Фота: EPA/ZURAB KURTSIKIDZE

Патрабаванні дэманстрантаў законныя.

ЗША і Еўрапейскі Звяз выказалі салідарнасць з мітынгоўцамі ў Грузіі. Дэманстранты выйшлі на вуліцы пасля таго, як кіроўная партыя адмовілася ад перадвыбарчага абяцання аб правядзенні выбарчай рэформы, паведамляе «Польскае радыё».

Падчас найбуйнейшай за многія гады антыўрадавай акцыі пратэсту больш за 20 тысяч дэманстрантаў сабраліся ў нядзелю, 17 лістапада, перад будынкам парламента ў Тбілісі, патрабуючы адстаўкі ўрада і заклікаючы да правядзення датэрміновых выбараў.

У супольнай заяве амбасады ЗША і Еўразвязу абвясцілі, што цалкам падтрымліваюць права на мірныя сходы і свабоду самавыяўлення.

Уначы ўдзельнікі акцыі пратэсту ўсталявалі барыкады з мяшкоў, напоўненых пяском, перад уваходамі ў будынак парламента. Яны заявілі, што не выпусцяць дэпутатаў, пакуль тыя не выканаюць іх патрабаванні.

Дэманстрантаў таксама падтрымаў былы прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі. Ён назваў дзеянні кіроўнай грузінскай партыі «абразлівым махлярствам». Такім чынам Георгій Маргвелашвілі пракаментаваў парушэнне ўладамі абяцання правесці парламенцкую рэформу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках