У Японскім моры выбухнуў расейскі танкер
- 2.11.2019, 15:00
- 18,382
Ёсць загінулыя.
На расейскім танкеры «Залив Америка» у Находцы адбыўся выбух газапаветранай сумесі, у выніку якога загінулі тры чалавекі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на марскі выратавальнай-каардынацыйны цэнтр Уладзівастока.
«Выбух адбыўся на грузавой палубе ў раёне пятага танка. Два загінулыя чалавекі паднятыя з вады, трэцяга шукаюць», - распавёў суразмоўца агенцтва.
Да месца здарэння адпраўленыя два выратавальныя буксіры. Распачатая крымінальная справа.
У момант выбуху судна стаяла на рэйдзе, на борце знаходзілася дзевяць чалавек. Адзначаецца, што танкер быў пусты, разліву нафтапрадуктаў і пажару пры выбуху не адбылося.
Нафтаналіўны танкер «Залив Америка», які прызначаны для перавозкі ўсялякага тыпу нафтапрадуктаў, належыць кампаніі «Наяда». Судна было спушчанае на ваду ў 1989 годзе.