27 красавiка 2024, Субота, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнберг: NATO не дапусціць паўтарэнне «крымскага сцэнару»

6
Столтэнберг: NATO не дапусціць паўтарэнне «крымскага сцэнару»
ЕНС СТОЛТЭНБЕРГ
ФОТА: PHOTOTHEK/GETTY IMAGES

Гэта зразумелы сігнал.

NATO не дапусціць паўтарэння «крымскага сцэнару» на тэрыторыях краін альянсу, заявіў генеральны сакратар арганізацыі Енс Столтэнберг у інтэрв'ю для гішпанскай газеты El País, піша «Зеркало недели. Украина».

«Мы размясцілі баявыя падраздзяленні на нашых межах для таго, каб выразна прадэманстраваць, без усялякага сумневу або рызыкі непаразумення, што мы ніколі не дапусцім, каб Крым паўтарыўся ў якой-небудзь краіне NATO. Гэта зразумелы сігнал. Калі які-небудзь чалец NATO зазнае напад, адкажа ўвесь альянс», - заявіў Столтэнберг.

Ён адзначыў, супрацоўніцтва ў рамках NATO павінна быць як на еўрапейскім, так і на трансатлантычным узроўнях. «Усякая спроба дыстанцаваць Еўропу ад Паўночнай Амерыкі не толькі аслабіць NATO, але і падзеліць Еўропу», - падкрэсліў генеральны сакратар.

Са слоў Столтэнберга, ЕЗ не здольны замяніць NATO.

«Я хацеў бы звярнуць увагу тых, хто выказвае скептыцызм з нагоды будучага NATO, напрыклад, прэзідэнта Францыі Эманюэля Макрона, што NATO праяўляе гнуткасць і жыццяздольнасць, альянс важны для нашай бяспекі. ЕЗ важны, але ён не можа абараніць Еўропу», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках