Вялікабрытанія пракаментавала «выбары» ў Беларусі
10- 20.11.2019, 20:00
- 20,854
Брытанскае МЗС раскрытыкавала лукашэнкаўскія «выбары» ў «парламент».
Вялікабрытанія расчараваная тым, што парламенцкія «выбары» ў Беларусі, якія прайшлі 17 лістапада, не адпавядалі міжнародным дэмакратычным стандартам, паведамляецца ў заяве на сайце брытанскага МЗС.
Заява зроблена пасля азнаямлення з папярэдняй справаздачай назіральнай місіі Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ, паведамляе naviny.by са спасылкай на БелаПАН.
«Мы таксама занепакоеныя вынікамі АБСЭ пра тое, што выбарчае асяроддзе было празмерна абмежавальным, не прадугледжвала якой-небудзь значнай канкурэнцыі, асноўныя дэмакратычныя правы таксама былі абмежаваныя, - гаворыцца ў заяве. - Мы заклікаем урад Беларусі працаваць над вырашэннем гэтых праблем, каб умацаваць беларускую дэмакратыю і падаць выбарцам і кандыдатам магчымасць паўнавартаснага ўдзелу ў дэмакратычным працэсе».