27 красавiка 2024, Субота, 2:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Шарэнда: Беларускую нацыю ўбачыла ўся Еўропа

3
Андрэй Шарэнда: Беларускую нацыю ўбачыла ўся Еўропа
Фота: «Радыё Свабода»

Падзеі ў Вільні - гэта вялікі крок да нашай свабоды.

Берасцейскі каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Шарэнда разам са сваёй жонкай і сынам былі на цырымоніі перапахавання ўдзельнікаў паўстання Кастуся Каліноўскага ў Вільні. Ён распавёў сайту Сharter97.org пра свае ўражанні ад паездкі:

- Беларусы паказалі сябе нацыяй. Гэта ўбачыла ўся Еўропа. Усё проста былі ў шоку ад такой колькасці беларусаў, ад той згуртаванасці, волі, адзінства, якія былі на гэтым мерапрыемстве. Простыя віленчукі выходзілі і ціснулі рукі беларусам, захапляліся тым, як мы аб'ядналіся. Многія ўзгадвалі падзеі, якія адбываліся ў Літве напрыканцы 80-х, праводзілі паралелі. Многія шчыра дзівіліся таму, што, нягледзячы на 25 гадоў дыктатуры і фактычна акупацыі, тысячы беларусаў засталіся верныя ідэям свабоды і незалежнасці. Тое, як мы праявілі сябе на мерапрыемстве з перапахаваннем парэшткаў паўстанцаў - гэта яшчэ адно пацверджанне таму, што перамены наспелі і адбудуцца яны найбліжэйшым часам. Я ўпэўнены, што падзеі ў Вільні - гэта вялікі крок да нашай свабоды.

- Перапахаванне паўстанцаў прайшло праз некалькі дзён пасля заканчэння выбарчай кампаніі ў Беларусі. Якія ўражанні ад яе?

- Нашы пікеты праходзілі ў цэнтры Берасця два месяцы. Мы паспелі пагаварыць з тысячамі жыхароў горада. Галоўны вынік мінулай кампаніі: людзі ў Беларусі хочуць пераменаў і не бачаць сябе ў той сістэме, які існуе цяпер.

Запомнілася тое, як улады рэагуюць на ўсякую, нават самую мінімальную крытыку. Прадстаўнікі выбарчых камісій, калі прыходзілі на нашы пікеты, у іх быў поўны ступар, проста такое ўражанне, што ў іх свет перавярнуўся з ног на галаву. Яны нават не ведалі, што сказаць, адзінае, што маглі вымавіць, гэта варты жалю лепет: «Вы парушаеце закон». Чыноўнікі, якія былі на нашых пікетах, казалі пра тое, што агітацыя павінна быць у рэчышчы «ў краіне ўсё добра», на, што мы адказвалі, што гэта зусім не так. Мінакі, звычайныя людзі, нас у гэтым заўсёды падтрымлівалі - нават у прысутнасці прадстаўнікоў уладаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках