21 лiстапада 2019, Чацвер, 12:40
Праўда пра «выбары»
Рубрыкі

«Разнос ад Шайгу»: што знайшлі ў частцы РФ, дзе жаўнер расстраляў восем таварышаў па службе

1
«Разнос ад Шайгу»: што знайшлі ў частцы РФ, дзе жаўнер расстраляў восем таварышаў па службе

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці гучнага здарэння ў Забайкаллі.

У працы камандзіраў вайсковай часткі ў Забайкаллі, дзе жаўнер зладзіў крывавую бойню, выяўленыя парушэнні. Паводле звестак Камісіі Мінабароны, жаўнера тэрміновай службы адправілі на доўгае вайсковае заданне незаконна – адпаведна са статутам на варту маглі заступаць толькі жаўнеры-кантрактнікі. Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу ўжо распарадзіўся пакараць афіцэраў, якія праявілі халатнасць. Акрамя таго, ён загадаў увесці паглыбленую дыягностыку псіхікі прызыўнікоў у ваенкаматах падчас праходжання медкамісій, піша «Газета.Ru».

Паводле інфармацыі, агучанай на нарадзе ў Мінабароны пасля расследавання расстрэлу ў Забайкальскай вайсковай частцы, камандзіры падраздзялення парушылі загад міністра абароны. Раней Шайгу распараджаўся дапускаць на працяглыя - больш за тры дні - заданні ў вайсковыя падраздзяленні толькі жаўнераў-кантрактнікаў.

Міністр жорстка раскрытыкаваў працу камандзіраў з асабістым складам і заявіў, што «пры належным выкананні службовымі асобамі вайсковай часткі патрабаванняў загадаў» жаўнер тэрміновай службы Шамсутдзінаў не мог быць прызначаны ў варту.

«Гэта была не нарада, а разнос з боку Шайгу», — паведаміла крыніца выдання.

Пасля абмеркавання новай інфармацыі паводле справы Шамсутдзінава міністр даручыў падрыхтаваць прапановы аб камплектаванні падраздзяленняў аховы і неадкладнага рэагавання, якія б фіксавалі выкананне працяглых армейскіх заданняў толькі жаўнераі-кантрактнікамі.

Як адзначыў адзін з суразмоўцаў РБК, Шайгу назваў трагедыю ў Забайкаллі «абуральным злачынствам» і даручыў надаць максімальнае садзейнічанне праваахоўным органам у расследаванні. Галоўная ўправа кантрольнай і нагляднай дзейнасці супольна з Генштабам таксама абавязаныя правесці паверку вайсковай часткі. Паводле яе вынікаў усе асобы, якія дапусцілі халатнасць, будуць прыцягнутыя да адказнасці або звольненыя.

Яшчэ адным вынікам нарады стала ўвядзенне паглыбленай дыягностыкі псіхікі прызыўнікоў у ваенкаматах падчас праходжання медкамісій - яе таксама распарадзіўся ўкараніць міністр абароны.

Раней камісія Мінабароны таксама выявіла іншыя парушэнні ў працы камандзіраў вайсковай часткі ў Забайкаллі. Так, паводле папярэдніх вынікаў расследавання, афіцэры рэдка кантралявалі абстаноўку, а таксама падбор асабовага складу для дзяжурстваў і варты. Праверыць гэта ніхто не мог праз аддаленае размяшчэнне часткі ад камандавання і вайсковай пракуратуры.

«Падвышаная псіхічная нагрузка, якая адчуваецца вайскоўцамі падчас нясення каравульнай службы, магла спрыяць пераходу міжасобаснага канфлікту да дзеянняў, якія прывялі да трагедыі», — паведамляла адзін з крыніц РБК. Яна ўдакладняла, што камандзіры, якія дапусцілі парушэнні, будуць прыцягнутыя да адказнасці аж да звальнення.

Пры гэтым версію аб гвалце ў дачыненні да шарагоўца Раміля Шамсутдзінава камісія Мінабароны катэгарычна адпрэчыла – спецыялісты не знайшлі ніякіх пацверджанняў паведамленняў пра рукапрыкладства з боку камандавання і іншых нестатутных узаемадачыненнях. Як раней паведамляла крыніца РІА «Новости», канфлікт паміж Шамсутдзінавым і ягонымі калегамі мог адбыцца на фоне таго, што шараговец адмовіўся выканаць заданне ротнага. Гаворка магла ісці пра мыццё падлог.

«Калегі наважылі прымусіць яго да гэтага. Як толькі выдалася магчымасць, ён адкрыў па іх стральбу. Першым застрэліў ротнага», — распавёў суразмоўца агенцтва. Ён таксама адзначыў, што Шамсутдзінаў не раскайваецца ў злачынстве.

Інфармацыя аб рэгулярных здзеках з хлопца з боку таварышаў па службе з'явілася ў СМІ яшчэ 25 кастрычніка – у дзень стральбы ў вайсковай частцы. Тады Цюменскае выданне 72.ru (Шамсутдзінаў родам з пасёлка Вагай Цюменскай вобласці — «Газета.Ru») апублікавала маналог былога жаўнера вайсковай часткі 54160, які распавёў аб адным з забітых - Дзянісе П'янковым. З ягоных слоў, афіцэр быў вядомы тым, што здзекаваўся з некаторых прызыўнікоў і даводзіў іх да цяжкага псіхалагічнага стану.

Нагадаем, што надзвычайнае здарэнне адбылося падчас змены варты ў вайсковай частцы: вайсковец павінен быў разрадзіць аўтамат, але замест гэтага адкрыў агонь па таварышах па службе. Ягонымі ахвярамі сталі восем чалавек, яшчэ двое былі параненыя.

Шамсутдзінаў сам здаўся спецназу і быў аператыўна затрыманы, перадаваў тэлеграм-канал Baza. Паводле яго звестак, маладён сам выйшаў насустрач групе «Антытэрор», якая атрымала загад абясшкодзіць яго, адкінуў аўтамат у бок і лёг на зямлю, даўшы сябе затрымаць.

Чыцінскі гарнізонны вайсковы суд узяў яго пад варту. Паводле артыкула «Забойства дзвюх і больш асоб» Шамсутдзінаву пагражае аж да пажыццёвага пазбаўлення волі.