20 чэрвеня 2021, Нядзеля, 6:09
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Ігар Комлік: Пенсіянерам патрэбна не міласціна, а прыстойная пенсія

2
Ігар Комлік: Пенсіянерам патрэбна не міласціна, а прыстойная пенсія
Ігар Комлік

Адзін з лідараў прафзвязу РЭП пракаментаваў 32 патрабаванні да ўладаў.

Прафзвяз РЭП прэзентаваў учора ў Менску Платформу патрабаванняў да ўладаў у працоўнай, сацыяльнай і дзяржаўнай сферах.

У 32 пунктах платформы сфармуляваны і меркаванні актывістаў незалежнага прафзвязу, і пытанні простых людзей, якія штодня звяртаюцца па дапамогу ў РЭП.

Адзін з аўтараў «Платформы» Ігар Комлік звярнуў увагу на важнасць пенсійнай рэформы, якая актуальная як для працоўных беларусаў, так і для тых, хто пайшоў на заслужаны адпачынак, паведамляе gazetaby.com.

- Нашы пенсіянеры сёння знаходзяцца ў зневажальным становішчы. Да прыкладу, у адной з менскіх крамаў праходзіць дабрачынная акцыя - «Паліца дабра». Туды можна пакласці для бясплатнай раздачы набытыя прадукты і тавары. У тым ліку і для маламаёмных пенсіянераў. Але пенсіянерам патрэбная не міласціна, а прыстойная пенсія, - адзначыў Ігар Комлік.