27 красавiка 2024, Субота, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі ўстанавілі магчымага забойцу кіраўніка цэнтра «Э» Інгушэціі

У Расеі ўстанавілі магчымага забойцу кіраўніка цэнтра «Э» Інгушэціі

Названае прозвішча падазраванага.

У Расеі паліцыянты шукаюць Курэйша Картоева, якога падазраюць у забойстве кіраўніка Цэнтра процідзеяння экстрэмізму (ЦПЭ) Інгушэціі Ібрагіма Эльджаркіева, распавяла крыніца РБК у ГУ МУС Масквы.

«У арыенціроўцы, накіраванай ва ўсе аддзелы паліцыі, гаворыцца, што 42-гадовы ўраджэнец Інгушэціі выехаў у аўторак, 5 лістапада, а 18 гадзіне на рэйсавым аўтобусе з Масквы ў Хасав’юрт», - распавёў суразмоўца РБК. З ягоных слоў, падазраваны зарэгістраваны ў Назрані.

Са слоў крыніцы ТАСС у праваахоўных органах, падазраваны можа хавацца на тэрыторыі Інгушэціі.

Ібрагіма Эльджаркіева і ягонага брата застрэлілі на паўднёвым захадзе Масквы ўвечары 2 лістапада. СК распачаў крымінальную справу на падставе ч.2 арт.105 КК РФ (забойства дзвюх і больш асоб).

3 лістапада ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах паведамляў, што, згодна з асноўнай версіяй следства, забойства Эльджаркіева звязанае з ягонай службовай дзейнасцю. 5 лістапада прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў паведаміў журналістам, што Уладзіміру Пуціну далажылі аб забойстве кіраўніка ЦПЭ, аднак даваць ацэнкі следству пакуль «абсалютна няправільна».

«Справа рэзанансная, ідзе праца, трэба дачакацца вынікаў. Безумоўна, выканаўцы і заказчыкі, калі такія маюцца, павінны быць знойдзеныя», - сказаў Пяскоў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках