27 красавiка 2024, Субота, 3:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі нападнік Уладзіслаў Міхальчук вярнуўся ў «Прынс-Джордж»

Беларускі нападнік Уладзіслаў Міхальчук вярнуўся ў «Прынс-Джордж»

Каб вызваліць для беларуса легіянерскае месца, «пумы» абмянялі чэшскага форварда.

Беларускі нападнік Уладзіслаў Міхальчук, разарваў двухбаковы кантракт з ніжагародскім "Тарпеда" і прадоўжыць кар'еру ў клубе Заходняй хакейнай лігі (WHL) "Прынс-Джордж Кугарсен". Менавіта за гэтую каманду выступаў малады хакеіст перш, чым перабрацца ў сістэму "Тарпеда", піша pressball.by.

Каб вызваліць для беларуса легіянерскае месца ў складзе, "пумы" абмянялі чэшскага форварда Мацея Таманава ў "Саскатун" на выбар у 6-м раўндзе драфту WHL 2021 года.

Уладзіслаў Міхальчук згуляў за "Прынс-Джордж" два сезоны, прычым у мінулым стаў найлепшым бамбардзірам каманды з 50 (25+25) баламі за 68 гульняў. Усяго за два гады ён згуляў за "Кугарсен" у 128 матчах WHL, набраўшы 83 (39+44) балы, у тым ліку на ягоным рахунку 12 галоў у большасці і 3 пераможныя шайбы.

У чэмпіянаце ВХЛ за "Тарпеда-Горкі" Міхальчук правёў 11 матчаў і вызначыўся адной галявой перадачай пры 9 хвілінах штрафу і паказніку карыснасці -4. Перад самым ад'ездам з Расеі беларус дэбютаваў у КХЛ за ніжагародскае "Тарпеда".

Кантракт Міхальчука з расейскім клубам быў скасаваны з ініцыятывы самога хакеіста.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках