27 красавiка 2024, Субота, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэк Ма пасля сыходу з Alibaba зноў стаў найбагацейшым жыхаром Кітая

1
Джэк Ма пасля сыходу з Alibaba зноў стаў найбагацейшым жыхаром Кітая
ДЖЭК МА

За год ягонае багацце вырасла на $3,6 мільярда.

Заснавальнік Alibaba Group Джэк Ма, які пакінуў у верасні пасаду кіраўніка кампаніі, вярнуў сабе званне самага багатага жыхара Кітая. Пра гэта паведамляе Forbes, які абнавіў свой рэйтынг 400 найбагацейшых бізнэсоўцаў гэтай краіны. У новым спісе мільярдэраў багацце Джэка Ма ацэньваецца на $38,2 млрд, што на $3,6 млрд больш, чым было год таму, паведамляе РБК.

У рэйтынгу найбагацейшых бізнэсоўцаў Кітая, складзеным Forbes у 2018 годзе, заснавальнік Alibaba таксама займаў першае месца. Аднак ужо ў глабальным рэйтынгу мільярдэраў, апублікаваным Forbes у сакавіку 2019 года, Джэк Ма застаўся ў Кітаі толькі другім, саступіўшы лідарства заснавальніку Tencent Holdigs Ма Хуатэну. Багацце апошняга экспэрты часопіса ацэньвалі тады на $38,8 млрд, Джэка Ма - на $37,3 млрд.

У новым рэйтынгу найбагацейшых кітайцаў Ма Хуатэн апусціўся на другое месца з вынікам $36 млрд. Трэцяе месца ўтрымаў старшыня праўлення дэвелаперскай кампаніі Evergrande Сюй Цзяінь, нягледзячы на тое, што ягонае багацце скарацілася, на ацэнку Forbes, з $30,8 млрд у 2018 годзе да $27,7 млрд.

Сукупнае багацце 400 найбагацейшых бізнэсоўцаў Кітая Forbes ацэньвае на $1,29 трлн, што прыкладна на 20% перавышае паказчык папярэдняга года. Каб трапіць у топ-400, цяпер неабходна мець капітал, не меншы за $1 млрд (летась выстарчала $840 млн).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках