10 траўня 2024, Пятніца, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна павінна стаць дыяментам Еўропы

9
Зяленскі: Украіна павінна стаць дыяментам Еўропы

Прэзідэнт краіны выступіў на інвестыцыйным форуме.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заклікаў замежнікаў інвеставаць у эканоміку Украіны. Таксама ён заявіў, што асабіста будзе гарантаваць абарону гэтых укладанняў, паведамляе obozrevatel.com.

Пра гэта кіраўнік дзяржавы сказаў на Кіеўскім міжнародным эканамічным форуме ў пятніцу, 8 лістапада. "Інвестуйце ў нашу эканоміку, у нашы стартапы, у кожнага ўкраінца. Украіна – гэта алмаз, які патрабуе агранкі ў выглядзе ўнутраных рэформаў і знешніх інвестыцый, каб стаць дыяментам Еўропы. Я як прэзідэнт гарантую абарону інвестыцый", – заявіў Зяленскі.

"Паводле прагнозу на 2050 год галоўнымі сусветнымі гульцамі будуць Кітай і Індыя". Але футуролагі часам памыляюцца. Калі я ішоў у прэзідэнты, былі два іншыя лідары. Але футуролагі часам памыляюцца. Таму, мы павінны зрабіць, каб футуролагі памыліліся, і побач з Індыяй і Кітаем годнае месца заняла Украіна", – сказаў Зяленскі.

"28 гадоў ва Украіне імітавалі рэформы. У выніку краіна стала эканамічным андэрдогам (гульцом, у перамогу якога ніхто не верыць. – Рэд). Новая ўлада занадта амбіцыйная, каб мірыцца з такім непрывабным статусам. Калі нам кажуць, што ў нас невысокія шанцы, калі нас недаацэньваюць, гэта надае нам сілы для магутнага эканамічнага скачка", – сказаў Зяленскі.

"Гэта роўныя правілы гульні для ўсіх, ачыстка судовай сістэмы, пераадоленне карупцыі, дыджыталізацыя, рэформа адукацыі ў адпаведнасці з выклікамі XXI стагоддзя. Жыццёва важныя для эканомікі законы, нават калі яны непапулярныя. Штодня разам з урадам i Парламентам мы ўвасабляем усё гэта ў жыццё", – сказаў Зяленскі.

"Украіну прывабнай робяць яе людзі. Яны – гэта тое, што трэба інвестарам

Украінцы, іх таленты, іх уменні, інтэлект, розум – самы вялікі скарб. Гэта цяпер недаацэньваюць. Зяленскі пералічыў тэхналогіі, якія былі створаныя ўкраінцамі – шрубалёт, ракетны рухавік, штучны спадарожнік Зямлі, правобраз рэнтгена, кампакт-дыск. Украінцы вынайшлі паштовы індэкс, тэхналогію электрычнага трамвая, пабудавалі самы вялікі ў свеце самалёт. Яны стаялі ля вытокаў сэрвісаў "ПэйПал" і "ВотсАп".

Менавіта людзі ёсць нашым самым вялікім капіталам. Глабальная эканоміка – эканоміка талентаў. А ўкраінцы гатовыя станавіцца першапраходцамі. І гэта менавіта тое, што трэба вашым інвестыцыях. Так што інвестуйце ў людзей, ва Украіну", – сказаў Зяленскі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках