13 лiстапада 2019, Серада, 19:04
Добрая навіна
Рубрыкі

Джэк Ма распавёў пра перавагі лічбавага ўрада

4
Джэк Ма распавёў пра перавагі лічбавага ўрада
ДЖЭК МА

Гэта найлепшы шанец перамагчы карупцыю.

Электронны ўрад зможа перамагчы карупцыю і прывесці краіну да росквіту. Пра гэта сказаў заснавальнік Alibaba Джэк Ма падчас выступу на Кіеўскім эканамічным форуме, паведамляе nv.ua.

«Электронны ўрад будзе вельмі празрыстым, электронны ўрад пераможа карупцыю, электронны ўрад зробіць усё значна больш эфектыўным", - упэўнены Ма.

На думку заснавальніка Alibaba, галоўнымі чыннікамі, неабходнымі для росквіту краіны, з'яўляюцца: электронны ўрад, прадпрымальнікі, адукацыя і развітая інфраструктура.

Кітайскі бізнэсовец адзначыў, што быў рады ўбачыць на КМЭФ такую колькасць людзей з урада.

Таксама Джэк Ма параіў Украіне стымуляваць развіццё прыватнага бізнэсу.