26 красавiка 2024, Пятніца, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна - найбольш прывабны стартап на планеце Зямля

10
Зяленскі: Украіна - найбольш прывабны стартап на планеце Зямля

Прэзідэнт краіны звярнуўся да найбольш вядомых сусветных інвестараў.

На думку Зяленскага, Украіна - адзін з самых прывабных стартапаў на Зямлі, але праз імітацыю рэформаў і ценявыя схемы яна стала эканамічным «няўдачнікам». Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў на адкрыцці Міжнароднага эканамічнага форуму. Запіс ягонага выступу апублікаваны на YouTube-канале.

Зяленскі адзначыў, што цяперашняя ўкраінская ўлада не згодная з такім тытулам. «Мы выдатна разумеем, што нам трэба. Гэта роўныя правілы для ўсіх, ачыстка судовай сістэмы, пераадоленне карупцыі, дзіджыталізацыя працэсаў, рэформа адукацыі, у адпаведнасці з выклікамі 21 стагоддзя, якія істотна важныя для эканомікі закона, нават калі яны непапулярныя», - заявіў Зяленскі.

Ён таксама назваў Украіну адным з самых цікавых і прывабных стартапаў на Зямлі і заклікаў інвеставаць у яе. «Украіна - гэта алмаз, які патрабуе агранкі з унутраных рэформаў і замежных інвестыцый, каб стаць сапраўдным дыяментам не толькі ў сэрцы Еўропы, а ва ўсім свеце», - адзначыў прэзідэнт, паабяцаўшы абараніць кожную інвестыцыю ва Украіне.

Акрамя іншага, звяртаючыся да гасцей форуму Зяленскі паведаміў, што ўкраінцы стварылі першы гелікаптэр, ракетны рухавік, прататыпы рэнтгена, а таксама ўдзельнічалі ў стварэнні сэрвісу PayPal і мэсэнджара WhatsApp.

У кастрычніку на інвестыцыйным форуме ў Марыупалі Зяленскі параўноўваў Украіну з Apple, «які пачынае свой шлях у гаражы» і веласіпедыстам Лэнс Армстронгам, у якога дыягнаставалі рак (пазней ён змог перамагчы хваробу і вярнуцца ў спорт). «Мы ведаем, што на змену самай цёмнай ночы абавязкова прыйдзе світанак», - казаў тады Зяленскі. З яго слоў, Украіна не зможа дамагчыся міру без росту эканомікі. Меркавалася, што форум стане пачаткам шляху да развязання задачы па павелічэнню тэмпаў росту ВУП да 5-7% у год.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках