27 красавiка 2024, Субота, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начны кашмар Пуціна

1
Начны кашмар Пуціна
ФОТА: ЕРА

Гісторыя паспяховай Украіны магла б даць прыклад Рэвалюцыі годнасці расейцам.

Калі Украіна стаяла ўжо на грані росквіту, пачаўся ўнутраны амерыканскі скандал, які на руку расейскаму прэзідэнту Пуціну. Аб гэтым піша амерыканскі прафесар Пол Радэрык у артыкуле для выдання The Hill (пераклад - Крым.Реалии).

Начны кашмар Пуціна - гэта квітнеючая Украіна проста на мяжы з Расеяй, інтэграваная з Захадам. Гісторыя паспяховай Украіны магла б даць прыклад Рэвалюцыі годнасці расейцам: а што, калі б і яны зрабілі тое ж? Таму для таго, каб не дапусціць такога сцэнару, Расея гадамі распаўсюджвае прапаганду пра няўдачы Украіны і яе ўсюдыісную карупцыю.

Так, ва Украіне ёсць праблема з карупцыяй, і гэта стала адной з прычын, чаму людзі выбралі прэзідэнтам Уладзіміра Зяленскага, які не меў палітычнага досведу, піша навуковец.

Аднак, з 2016 года ўкраінская эканоміка ўвесь час расла. Таму, каб пазбегнуць сцэнару начнога кашмару Пуціна і каб звесці на нішто ўсякія шанцы Украіны на поспех, Расея прадаўжае ваенную аперацыю на Данбасе, і паралельна вядзе кібервайну і прапаганду.

Вайсковая стратэгія Пуціна зразумелая: перашкодзіць эканамічнаму росту Украіны і пасеяць пачуццё няўпэўненасці. А ў дадатак да гэтага крамлёўская прапаганда «папярэджвае» Еўропу, што яе фінансавая дапамога «карумпавана безнадзейнай» Украіне апынецца «не ў тых руках». Сёння нават у папулярных заходніх аналітычных цэнтрах можна ўжо ўбачыць артыкулы з загалоўкамі накшталт «Ці здраджвае Захад Украіне?».

Дзякуючы еўрапейскаму ціску і рэфармісцкай адміністрацыі, Украіна стаяла на парозе рэальных рэформаў. І раптам пачаўся скандал у ЗША пасля таго, як амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп папрасіў расследаваць нібыта карумпаваныя справы сына Джо Байдэна ва Украіне, піша аўтар.

Такім чынам, замест апавяданняў пра поспехі ў барацьбе за свабоду ва Украіне, тэмай нумар адзін у ЗША стала ўкраінская карупцыя. Зяленскага абвінавацілі ў некампетэнтнасці, а на падзеленую Еўропу Украіна разлічваць не можа, бо яна спрабуе вярнуцца да стану спраў з Расеяй, як быццам нічога не адбылося. Гісторыя пра карумпаваную Украіну толькі ўзмоцніць пазіцыі прарасейскіх сіл у Еўропе, мяркуе аўтар.

«Украіна мае доўгую, крывавую, трагічную гісторыю. Здаецца, нашы палітыкі хочуць, каб нічога не мянялася», - адзначае даследчык.

З'явіліся новыя пацверджанні таму, што на меркаванне прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра Украіну паўплывалі вугорскі прэм'ер-міністр Віктар Орбан і расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Пра гэта гаворыцца ў артыкуле амерыканскага тэлеканала CNBC.

Намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Джордж Кент даў паказанні ў Кангрэсе. З ягоных слоў, Пуцін, Орбан і асабісты адвакат Трампа Рудзі Джуліяні «фармавалі погляды прэзідэнта ЗША на Украіну і на яе прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага».

Кент сказаў, што спачатку Трамп «вельмі пазітыўна» ставіўся да Зяленскага пасля іх першай тэлефоннай размовы 21 красавіка. Але ўжо праз месяц ягоны погляд змяніўся на негатыўны.

Трэцяга траўня Трамп размаўляў з Пуціным праз тэлефоне, а 13 траўня прымаў у Авальнай кабінеце Орбана. Апісанне Кентам гэтых гутарак спрыяе ўзмацненню працяглых турбот экспэртаў у нацыянальнай бяспецы аб тым, што на погляды прэзідэнта ЗША ў ключавых пытаннях замежнай палітыкі ўплываюць Пуцін і іншыя аўтакратычныя лідары. Орбан прытрымліваецца вельмі правых поглядаў і стаіць на перадавой нацыяналістычнага руху ў Еўропе, гаворыцца ў артыкуле.

Сведчанні Кента сталі першым публічным пацвярджэннем дыпламата вышэйшага рангу пра тое, што Орбан і Пуцін спрыялі стварэнню дрэннага іміджу Украіны ў вачах Трампа. Да гэтага чыноўнікі ўжо выказвалі занепакоенасць з гэтай нагоды выданням The Washington Post і The New York Times.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках