27 красавiка 2024, Субота, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр Украіны: Рост ВУП на 40% за 5 гадоў - абсалютна рэальны вынік

6
Прэм'ер-міністр Украіны: Рост ВУП на 40% за 5 гадоў - абсалютна рэальны вынік
АЛЯКСЕЙ ГАНЧАРУК

Аляксей Ганчарук падкрэсліў, што Украіна - фантастычная што да патэнцыялу краіна.

Прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук заявіў, што задэклараваны рост ВУП на 40% за 5 гадоў з'яўляецца «абсалютна рэальным вынікам, але для гэтага трэба будзе добра папрацаваць», піша unian.net.

Пра гэта ён сказаў на Кіеўскім міжнародным эканамічным форуме.

«Мы палічылі ўважліва рызыкі, магчымасці, і зрабілі выснову, якія максімальна амбіцыйныя, але рэалістычныя мэты мы можам перад сабой паставіць як краіна. Таму задэклараваны рост на 40% за 5 гадоў - гэта абсалютна рэальны вынік, які мы павінны з вамі дасягнуць разам.

Пры гэтым, нам, вядома, трэба будзе добра папрацаваць», - падкрэсліў Ганчарук.

«Я б не казаў цяпер пра нейкія радыкальныя рэчы. Я б казаў пра тое, што нам трэба зрабіць хатняе заданне. У нас фантастычная што да патэнцыялу краіна. Тут можна зрабіць значна больш замежнаму інвестару, чым у іх юрысдыкцыі. Інвеставаць сюды цікава, пытанне толькі ў тым, што тут вельмі высокія рызыкі. Былі вельмі высокія рызыкі.

І наша з вамі задача давесці, што нам можна верыць. Мы проста павінны пачаць выконваць кантракты як краіна і як грамадства. І ўнутры краіны, і звонку. Нам павінны верыць», - дадаў ён.

З ягоных слоў, ва Украіне «традыцыйна вялікая колькасць груп уплыву, якія прывыклі паразітаваць на краіне.

«Так больш нельга. Учора я прадставіў новага кіраўніка Дзяржаўнай службы геалогіі і нетраў - Рамана Апімаха. На маю думку, прафесійны, прыстойны чалавек, з правільным светапоглядам. У яго ёсць два месяцы, каб навесці парадак у гэтай службе. Паводле маёй інфармацыі, 80% людзей у гэтай службе дагэтуль сядзелі на канвертах (гэта значыць, заробкі ў канвертах). Як можна наогул разлічваць на тое, што сюды да цябе прыйдзе інвестар, калі ты ўсім тлуміш галаву? Таму я б пачаў з хатняга задання», - адзначыў Ганчарук.

Акрамя гэтага, з ягоных слоў, трэба мяняць бізнэс-мадэль.

«Тая бізнэс-мадэль, якая была тут шматкроць выкарыстаная - не працуе, усё гэта тупіковы шлях развіцця», - сказаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках