Дэмакраты абвінавачваюць Трампа ўжо паводле двух артыкулаў пра імпічмент
2- 10.12.2019, 13:54
- 7,758
Абвінавачванні павінны быць афіцыйна апублікаваныя сёння.
Дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў ЗША 10 снежня павінны апублікаваць два артыкулы пра імпічмент супраць прэзідэнта Дональда Трампа.
Пра гэта паведамляе Еўрапейская праўда са спасылкай на Reuters.
Ананімныя крыніцы агенцтва ў Палаце заявілі, што прэзідэнту Трампу выставяць новыя абвінавачанні ў выкарыстанні службовага становішча ў асабістых мэтах і перашкодзе працы Кангрэсу. Гэтыя звесткі пацвярджаюць таксама крыніцы AP і The Washington Post.
Такім чынам на гэтым тыдні юрыдычны камітэт можа прагаласаваць наконт таго, ці пасылаць афіцыйныя абвінавачванні, вядомыя як артыкулы пра імпічмент, на галасаванне ў Палату.
Імпічмент як сродак: якія прыхаваныя наступствы нясе адхіленне Трампа
Калі Палата ўхваліць артыкулы, як чакаецца, падкантрольны рэспубліканцам Сэнат правядзе слуханні для разгляду пытання аб адхіленні прэзідэнта ад пасады, што ўважаецца за малаімавернае.
У ЗША вядзецца расследаванне аб магчымасці імпічменту Трамп праз абвінавачванні ў ціску на прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з мэтай прычыніць шкоду свайму палітычнаму апаненту Джо Байдэну. Дэмакраты ў Кангрэсе расцэньваюць гэта як злоўжыванне паўнамоцтвамі. Трамп адмаўляе неправамерныя дзеянні.