27 красавiка 2024, Субота, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

$ 620 тысячаў у гаражы: Чыноўнік Міністэрства аховы здароўя паўстане перад судом

25
$ 620 тысячаў у гаражы: Чыноўнік Міністэрства аховы здароўя паўстане перад судом

У справе Аляксандра Шарака многае застаецца незразумелым.

Менскі гарадскі суд правядзе папярэдняе пасяджэнне паводле крымінальнай справы былога дырэктара РУП «Белмедтэхніка» Аляксандра Шарака, у гаражы якога выявілі рэкордную для Беларусі суму 620 тыс. даляраў у эквіваленце, піша «Штодзённік».

Разгляду гэтай справы чакалі даўно. Не толькі таму, што ў Аляксандра Шарака знайшлі ў гаражы самую буйную суму грошай, але і таму, што менавіта ягоная справа павінна адкрыць праўду пра тое, як у Беларусі за апошнія 10 гадоў ажыццяўляліся дзяржзакупкі ў сістэме Міністэрства аховы здароўя.

Усё, што разглядалася паводле «справы медыкаў» раней, не ідзе ні ў якое параўнанне з тым, што грамадскасці трэба будзе даведацца падчас разгляду крымінальнай справы паводле абвінавачвання Аляксандра Шарака. Бо праз РУП «Белмедтэхніка» ажыццяўлялася блізу 90% усіх закупак Міністэрства аховы здароўя. Гэта сэрца ўсёй карупцыйнай сістэмы ў беларускай ахове здароўя.

Але вось што дзіўна, калі паводле іншых медыцынскіх справаў праваахоўнікі раскрывалі хоць нейкую інфармацыю, то ў справе Аляксандра Шарака ўжо паўтара года, з моманту яго затрымання, захоўваюць магільнае маўчанне.

Толькі пры затрыманні і распачынанні крымінальнай справы было паведамлена пра знойдзеныя ў гаражы грошы і паказанае адпаведнае відэа.

А далей – цішыня, хоць цікавасць да справы з боку журналістаў і грамадскасці велізарная.

Ніякага паведамлення пра заканчэнне расследавання і перадачу матэрыялаў пракурору для накіравання ў суд таксама не было.

І вось 12 снежня ў Менгарсудзе пройдзе папярэдняе паседжанне паводле справы Аляксандра Шырака. Увогуле паводле гэтай справы праходзіць шэсць абвінавачаных.

Аляксандру Шараку інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.430 (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры, альбо арганізаванай групай, альбо асобай, якая займае адказную пасаду) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Разам з Аляксандрам Шараком на лаве падсудных апынецца ягоны былы падначалены Кірыл Кастрыцкі, які займаў у РУП «Белмедтэхніка» пасаду кіраўніка аддзела рэалізацыі. Яму ставіцца ў віну здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч.1 і ч.2 арт.430 (атрыманне хабару) Крымінальнага кодэкса.

Астатнія чатыры абвінавачаныя – гэта прадстаўнікі бізнэсу, якім ставіцца даванне хабару і спроба давання хабару.

Папярэдняе судовае паседжанне – гэта яшчэ не судовае разбіральніцтва. Згодна з Крымінальна-працэсуальным кодэксам Беларусі, папярэдняе судовае паседжанне прызначаецца ў выпадку, калі ёсць падставы для вяртання крымінальнай справы пракурору, для спынення вытворчасці паводле крымінальнай справы, а таксама ў выпадку, калі ў справе ўдзельнічае абвінавачваны, з якім заключанае дасудовае пагадненне пра супрацоўніцтва.

Паводле вынікаў папярэдняга судовага пасяджэння будзе прынятая пастанова пра прызначэнне судовага разбору, альбо пра спыненне вытворчасці ў справе, альбо пра вяртанне справы пракурору.

Пра тое, што стала падставай для прызначэння папярэдняга судовага пасяджэння паводле справы Аляксандр Шырака, нічога не паведамляецца. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра заключэнне дасудовага пагаднення з кім-небудзь з абвінавачаных, але не выключаюцца і іншыя варыянты. Карціна павінна высветліцца да канца дня.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках