27 красавiка 2024, Субота, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Украіны: Мы можам вярнуцца да ідэі ўвядзення міратворцаў на Данбас

9
Кіраўнік МЗС Украіны: Мы можам вярнуцца да ідэі ўвядзення міратворцаў на Данбас

Пакуль Украіна афіцыйна не падавала ў ААН прапановаў пра ўвядзенне міратворчай місіі.

Украіна можа вярнуцца да абмеркавання пытання ўвядзення міратворцаў на Данбас. Пра гэта ў эфіры "Свабоды слова Савіка Шустэра" на канале "Украіна" 13 снежня сказаў міністр замежных справаў Украіны Вадзім Прыстайка.

«Учора я сустракаўся з намесніцай генеральнага сакратара ААН [Размары Дыкарла], і яна мне нагадала, што ўкраінскі бок не падаў афіцыйна прапанову з нагоды міратворчай місіі. Пададзеная толькі адна прапанова – расейская. Расея сама гібрыдную ідэю высунула – размясціць міратворцаў уздоўж лініі размежавання, што нас не задавальняе. Беручы да ўвагі тое, што РФ – чалец Рады Бяспекі ААН, а мы не, наша каманда спрабуе вызначыць усё, што можна, у рамках "Менска" (у Менску перамовы ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе вядзе трохбаковая кантактная група. – "Гордан"). Калі мы зразумеем, што ў рамках Менска больш нічога новага казаць нельга і Расея ўпіраецца па кожным пункце, тады мы будзем звяртацца да наступнага кроку, якім – гэта будзе пастанова не мая, а прэзідэнта – будзе, напэўна, міратворчая місія», – сказаў ён.

Паводле ягоных словаў, ва ўкраінскага боку ёсць "шэраг планаў" ва ўрэгуляванні сітуацыі.

У 2014 годзе, адразу пасля анэксіі Крыма, на ўсходзе Украіны Расея пачала ўзброеную агрэсію. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны з аднаго боку і расейскай арміяй і падтрыманымі Расеяй баявікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей, з другога. Афіцыйна РФ не прызнае свайго ўварвання ва Украіну, нягледзячы на прапанаваныя Украінай факты і доказы.

Прадстаўнікі Украіны, Расеі, ЗША, Нямеччыны і Францыі вядуць перамовы пра размяшчэнне міратворцаў на Данбасе з верасня 2017 года. Кіеў настойвае на тым, што міратворцы павінны прысутнічаць на ўсёй тэрыторыі Данбаса, у тым ліку на некантраляваным адрэзку ўкраінска-расейскай мяжы. Масква згодная на размяшчэнне місіі ААН толькі на лініі судакранання.

Прыстайка 18 верасня заяўляў, што Украіна будзе спрабаваць развязаць ваенны канфлікт на Данбасе на аснове Менскіх пагадненняў, увядзенне міратворчай місіі разглядаецца як адзін з крокаў у выпадку, калі дасягнуць міру не атрымаецца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках