27 красавiка 2024, Субота, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі ўшанаваў памяць ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС

2
Зяленскі ўшанаваў памяць ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС
ФОТА: TASS

14 снежня ва Украіне – Дзень ушанавання ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў суботу, 14 снежня, ушанаваў памяць ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

«У Дзень ушанавання ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўсклаў кветкі да памятнага знака "Воінам Чарнобыля" і мемарыяльнага кургана "Героям Чарнобыля"», – гаворыцца ў паведамленні.

Таксама кіраўнік дзяржавы і ўдзельнікі цырымоніі ўшанавалі памяць загінулых ліквідатараў хвілінай маўчання.

Разам з прэзідэнтам у мерапрыемстве ўдзельнічалі старшыня Вярхоўнай Рады Дзмітрый Разумкоў і прэм'ер-міністр Украіны Аляксей Ганчарук.

Адзначым, 14 снежня ва Украіне – Дзень ушанавання ўдзельнікаў ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Дзень устаноўлены ва Украіне згодна з указам прэзідэнта ад 10 лістапада 2006 года ў памяць пра заканчэнне 14 снежня 1986 года будаўніцтва саркафага над чацвёртым разбураным энэргаблокам ЧАЭС.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках