27 красавiка 2024, Субота, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хістанні ў «вярхах»: каго Лукашэнка звольніць першым?

20
Хістанні ў «вярхах»: каго Лукашэнка звольніць першым?

Названыя прозвішчы імаверных кандыдатаў.

Вясновы прагноз UDF.BY пачаў спраўджвацца. Як і меркавалася, сышоў у адстаўку міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч. А кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына паведаміла, што неўзабаве пакіне сваю пасаду.

У новым аглядзе UDF.BY пералічвае чыноўнікаў, якім можа пагражаць адстаўка ў найбліжэйшы год - ужо з канца адыходзячага 2019-га.

Губернатары: Шарстнёў, Ліс, Краўцоў

Сёлета Лукашэнка змяніў губернатараў у трох абласцях. Гомельшчынай цяпер кіруе Генадзь Салавей, Магілёўшчынай - Леанід Заяц, Міншчынай - Аляксандр Турчын. Лагічна выказаць здагадку, што не за гарамі адстаўка губернатараў іншых абласцей.

Нядаўна ад кіраўніка краіны зноў дасталася кіраўніцтву Віцебскага аблвыканкама:

«Вы безгаспадарча, бязладна працуеце. Агідна. Так не павінны працаваць».

Губернатару Мікалаю Шарстнёву адстаўку прадказваюць даўно - Лукашэнка выказаў да яго кучу прэтэнзій. Відавочна, да звальнення пакуль не дайшло толькі таму, што Віцебшчына гістарычна з'яўляецца адсталым у сельскай гаспадарцы рэгіёнам.

Папрокаў у адрас кіраўнікоў Берасцейшчыны і Гарадзеншчыны Анатоля Ліса і Уладзіміра Краўцова менш, але яны таксама засядзеліся на сваіх пасадах (5 і 6 гадоў), а Лукашэнка любіць ратацыю кадраў.

Прэм'ер-міністр Румас

Экспэрты не выключаюць, што Сяргей Румас можа быць адпраўлены ў адстаўку.

Пакуль прэм'ер уразіць вынікамі кіраўніка краіны не змог. Але час яшчэ ёсць.

Фотa: pressball.by

Міністры: Карпенка і Кавальчук

Прэтэнзій у кіраўніка краіны да працы міністра адукацыі - вышэй даху. У кастрычніку Лукашэнка заявіў, што ў беларускай адукацыі бардак, і, калі гэта не будзе выпраўлена, то хутка ў міністэрства адукацыі будзе новы кіраўнік.

Фотa: tut.by

Былы прарэктар ЕГУ, прафесар Уладзімір Дунаеў у каментары UDF.BY нават назваў месяц, калі Ігара Карпенку могуць адправіць у адстаўку: Лукашэнка любіць звальняць міністраў адукацыі ў канцы снежня.

У міністра спорту Сяргея Кавальчука перажыванняў павінна быць крыху менш: Лукашэнка гатовы звольніць яго летам наступнага года ў выпадку нездавальняючых вынікаў на Алімпіядзе ў Токіа. Пра што паведаміў на нядаўняй нарадзе.

Фотa: mst.by

Праваахоўнікі і сілавікі: Канюк, Наскевіч, Швед, Вакульчык і Анфімаў

Улетку Лукашэнка зладзіў разнос праваахоўнікам, але наважыў узяць паўзу, каб абдумаць звальненне кіраўнікоў ведамстваў.

Генпракурор Аляксандр Канюк пачуў ад Лукашэнкі такія словы:

«Я з генеральным пракурорам буду разбірацца, чаму ён так «наглядае» за крымінальнымі справамі і за выкананнем закона. Гэта не справа. Мы да людзей павінны ставіцца па-чалавечы».

Фотa: tut.by

З улікам таго, што Канюк на сваёй пасадзе аж 8 гадоў, да адстаўкі ён павінен быць гатовы.

Дасталося і старшыні Следчага камітэта Івану Наскевічу. Асабліва за справу галоўнага інжынера МЗКЦ.

Фотa: belta.by

Да ведама: Наскевіч на сваёй пасадзе працуе чатыры гады - яго папярэднікі затрымліваліся на меншыя тэрміны.

Трапіў летам пад агонь крытыкі і Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз. У КДБ яго супрацоўнікаў абвінавацілі ў фактычнай фальсіфікацыі слядоў учынення злачынстваў. З моманту заснавання ў 2013 годзе Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз кіруе Андрэй Швед. Відавочна, яго час на гэтай пасадзе падыходзіць да канца.

Фотa: ctv.by

Старшыня КДБ Валерый Вакульчык у гэтым шэрагу вылучаецца - яго працай Лукашэнка задаволены. Але справа ў тым, што ён на сваёй пасадзе занадта ўжо ўмацаваўся. У гэтым годзе Камітэт дзяржбяспекі дабраўся да намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Андрэя Уцюрына, а намеснік Вакульчыка Ігар Сяргеенка стаў кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі.

У такой сітуацыі Лукашэнка можа палічыць, што пасля 7 гадоў на чале КДБ Вакульчыку пара даручыць новы ўчастак працы.

У выпадку маштабных перастановак сярод праваахоўнікаў і сілавікоў можа пагражаць адстаўка і старшыні Камітэта дзяржкантролю Леаніду Анфімаву. Прыкметнымі вынікамі ён пахваліцца не можа. У гэтым годзе Лукашэнка раздражнёна заявіў Анфімаву:

«Вы, напэўна, да выбараў цягнеце. Напэўна, сабраліся з Румасам сыходзіць. Так не трэба цягнуць - ідзіце зараз!»

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках