27 красавiка 2024, Субота, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Францыі падаў у адстаўку адзін з «бацькоў» спрэчнай пенсійнай рэформы

1
У Францыі падаў у адстаўку адзін з «бацькоў» спрэчнай пенсійнай рэформы

На фоне пратэстаў урад Францыі прыпыніў пенсійную рэформу.

Урад Францыі атрымаў сур'ёзны ўдар пасля таго як галоўны архітэктар пенсійнай рэформы сышоў у адстаўку праз імаверны канфлікт інтарэсаў - на 12-ы дзень забастоўкі супраць запланаваных змен.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на AP.

Абвестку аб адстаўцы вярхоўнага камісара Жан-Поля Дэлева з'явілася ў вырашальны момант: як раз перад новым раўндам пратэстаў, запланаваным на аўторак па ўсёй Францыі і на фоне падрыхтоўкі ўрада да перамоў з прафзвязамі перад набліжэннем калядных свят.

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон «са шкадаваннем» прыняў адстаўку палітыка, які рыхтаваў пенсійныя планы на працягу двух гадоў, перш чым быў прызначаны ў верасні для рэалізацыі праграмы рэформаў.

Між іншым, ён адказваў за перамовы з прафзвязамі і прафесійнымі арганізацыямі.

Офіс Макрона падкрэсліў «працу і адданасць Дэлева», адзначыўшы, што адстаўка была неабходная для таго, каб захаваць наступныя крокі рэформы.

Дэлева апынуўся пад агнём крытыкі з боку апазіцыі і прафзвязаў пасля таго, як французскія газеты Le Parisien і Le Monde паведамілі на мінулым тыдні, што ён не згадаў некаторыя з сваіх дзеянняў у афіцыйнай дэкларацыі, якая патрабуецца ад усіх сябраў урада, каб пазбегнуць патэнцыйнага канфлікту інтарэсаў.

Французскія транспартныя забастоўкі супраць планаванай рэформы пенсійнай сістэмы працягваюцца дванаццаты дзень запар, бо ўрад прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона застаецца рашучым увасабляць свае планы.

Ключавыя прафзвязы хочуць страйкаваць на Каляды, новы раўнд пратэстаў па ўсёй Францыі запланаваны на аўторак.

У страйку ў асноўным удзельнічаюць работнікі дзяржаўнага сектара, між іншым, машыністы цягнікоў, выкладчыкі і работнікі бальніц, якія асцерагаюцца, што ім давядзецца працаваць даўжэй дзеля нізкіх пенсій.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках