26 красавiка 2024, Пятніца, 23:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Піраты захапілі нафтавы танкер ля берагоў Заходняй Афрыкі

3
Піраты захапілі нафтавы танкер ля берагоў Заходняй Афрыкі
ФОТА: SPLASH 247

Піраты захапілі 20 чалавек.

Піраты атакавалі нафтавы танкер Duke пры пераходзе з Анголы ў Тога. Пра гэта паведаміла ў панядзелак брытанская кампанія-ўладальнік судна Union Maritime Ltd.

Ангельскае выданне Lloyd's List, якое спецыялізуецца на марскіх навінах, паведамляе, што танкер атакавалі за 110 марскіх міляў на паўднёвы ўсход ад порта Ламе (Тога). Паводле ягоных звестак, піраты захапілі 20 індыйцаў і аднаго нігерыйца з ліку экіпажа, паведамляе РБК.

МЗС Індыі, паведамленне якога прыводзіць Reuters, пацвердзіла, што зламыснікі захапілі 20 індыйскіх грамадзян. Паводле яго звестак, танкер ішоў пад сцягам Маршалавых Астравоў.

«Union Maritime цесна супрацоўнічае з усімі адпаведнымі органамі ўлады, каб як мага хутчэй развязаць сітуацыю», - адзначаецца ў паведамленні кампаніі.

У лістападзе піраты выкралі дзевяць сябраў экіпажа нарвежскага судна ля берагоў Беніна. Тады піраты напалі на судна MV Bonita, якое стаяла на якары. Пасля нападу судна прыбыло ў порт Катану, і тыя, сябры экіпажа, што засталіся на борце, паведамілі пра здарэнне мясцовым уладам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках