11 траўня 2026, панядзелак, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знікла $ 3100: Жыхару Жабінкі затэлефанавалі «з банка» і спыталі звесткі карткі

11
Знікла $ 3100: Жыхару Жабінкі затэлефанавалі «з банка» і спыталі звесткі карткі

Стала вядома аб новых выпадках махлярства.

Следчы камітэт паведамляе пра чарговыя выпадках крадзяжу, калі зламыснікі тэлефануюць і пад выглядам банкавых супрацоўнікаў высвятляюць звесткі карткі кліента, а затым выводзяць усе грошы.

Так, 20 лістапада 30-гадоваму жыхару Жабінкі затэлефанавалі нібыта з банка: маўляў, з карткі ажыццёўлены перавод, для яго скасавання трэба паведаміць рэквізіты карткі. Мужчына ўсё пераказаў, і з яго рахунку знікла больш за 6500 рублёў.

Яшчэ адзін выпадак здарыўся двума днямі пазней у Берасці: там 31-гадовы ягамосць страціў больш за € 300.

Берасцейскі міжраённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу паводле часткі 3 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса.

Запомніце: супрацоўнікі банкаў ніколі не пытаюцца рэквізіты вашых картак, гэтак жа як і коды з SMS для пацверджання транзакцый (і ўжо пагатоў не просяць набраць гэтыя лічбы ў танальным рэжыме).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках