26 красавiка 2024, Пятніца, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа менскага блогера стала адным з самых папулярных у свеце на YouTube

3
Відэа менскага блогера стала адным з самых папулярных у свеце на YouTube

YouTube падвёў вынікі 2019 года.

Ён пералічыў усе ролікі, якія за год набралі больш за ўсё праглядаў і лайкаў. Вынікі прывялі ў падборцы Rewind – яе сэрвіс публікуе кожны год, пачынаючы з 2010-га, паведамляе kyky.org.

«Глабальная каманда YouTube прыслухалася да пажаданняў карыстальнікаў. Цяпер вы можаце даведацца не толькі, якія ролікі праглядалі часцей за ўсё, але і якія заваявалі ўсеагульную любоў і набралі больш за ўсё лайкаў», – пазначана ў рэлізе. Тут кампанія мае на ўвазе, што ўлічыла досвед папярэдняга года – тады выпуск Rewind 2018 стаў самым задызлайканым у гісторыі сэрвісу – 17 мільёнаў пальцаў уніз.

YouTube Rewind адлюстроўвае агульнасусветныя тэндэнцыі. У рэйтынг самых папулярных відэа 2019 года трапіла відэа менскага блогера Улада Бумагі: яно апынулася на дзявятым месцы. Ролік беларуса пад назвай «Набываю ўсё, што ты можаш панесці з крамы» сабраў 12,5 мільёна праглядаў і 2,1 мільёна лайкаў (саму сутнасць кантэнту пакідаем на ваш суд).

Уладу 23 гады, ён родам з Серабранкі. Блогер завёў свой YouTube-канал у 2014 годзе. Ягоным першым паспяховым праектам стаў вайн паводле Ice Bucket Challenge. Потым, крыху пазней, выйшаў ролік «24 гадзіны ў батутным цэнтры», які паглядзелі больш за дзесяць мільёнаў разоў. Цяпер, праз пяць гадоў пасля з'яўлення на платформе YouTube, ягоная аўдыторыя – больш за 13 мільёнаў падпісчыкаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках