27 красавiка 2024, Субота, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыярх Кірыл лётае на бізнэс-джэце за $ 43 мільёны

33
Патрыярх Кірыл лётае на бізнэс-джэце за $ 43 мільёны
ПАТРЫЯРХ КІРЫЛ

Ён належыць той самай кампаніі, што і самалёты Аскер-Задэ і Святланы Мядзведзевай.

Выданне The Bell знайшло яшчэ адзін былы бізнэс-джэт ВТБ, звязаны з расследаваннямі Аляксея Навальнага пра самалёты, на якіх падарожнічалі Святлана Мядзведзева і Наіля Аскер-Задэ. Gulfstream G450 каталожным коштам $ 43 млн вазіў патрыярха Кірыла і з'яўляўся ў гарадах, у якія ў тыя ж дні прыляталі чыноўнікі адміністрацыі прэзідэнта РФ і сам Уладзімір Пуцін.

Што здарылася

The Bell вывучыў гісторыю палётаў бізнэс-джэта Gulfstream G450, які з 2013 да 2016 года належаў афшору Helter Management Ltd (востраў Мэн), што ўваходзіў у групу юрыдычных асобаў банка ВТБ. У канцы 2016 года самалёт быў перарэгістраваны з Мэна ў Сан-Марына пад нумарам T7-ZZZ, пад якім лётае і цяпер. Пасля гэтага еўрапейская дыспетчарская служба Eurocontrol паказвала яго аператарам сан-марынскую кампанію Skyline Aviation SRL. Яна ж цяпер завецца ўласніцай самалёта ва ўсіх авіяцыйных трэкерах, напрыклад, Flightradar24.

Паводле звестак Eurocontrol, менавіта Skyline Aviation SRL кіруе бізнэс-джэтам з расследаванняў Навальнага, на якіх у 2019 годзе маглі лётаць Наіля Аскер-задэ (T7-KLT) і Святлана Мядзведзева (M-SKSM). Яшчэ два самалёты пад кіраваннем Skyline Aviation таксама раней належалі афшору са спісу афіляваных асобаў ВТБ (1, 2).

Вядомыя пасажыры

Бізнэс-джэт T7-ZZZ пасля рэгістрацыі ў Сан-Марына абляцеў усю Расею, ад Калінінграда да Хабараўска. Самым вядомым ягоным пасажырам стаў патрыярх Кірыл, высветліў The Bell. У жніўні 2017 г. патрыярх прыляцеў на Gulfstream G450 у Курган, дзе адзначалася 200-годдзе багаслова, пачынальніка Расейскай духоўнай місіі ў Ерусаліме Антаніна (Капусціна). Патрыярха суправаджаў паўпрад прэзідэнта ва Уральскай федэральнай акрузе Ігар Холманскіх. Курганская прэса звярнула ўвагу на раскошны бізнэс-джэт і падлічыла, што кошт пералёту кіраўніка РПЦ мог скласці 3,6 мільёна рублёў.

Бізнэс-джэт T7-ZZZ, паводле звестак Eurocontrol, цяпер кiруецца не аўстрыйскай Skyline Aviation, а іншай кампаніяй – Otoba Assets Ltd., інфармацыі пра якую ў адкрытых крыніцах няма.

Патрыярху ўласціва лётаць у правінцыю на дарагіх самалётах, але грошай РПЦ за гэта не плаціць, спасылаючыся на дапамогу прыватных мецэнатаў. Улетку 2018 года, калі кіраўнік РПЦ прыляцеў у Екацерынбург на Embraer Legacy 600 коштам больш за $ 25 млн, ягоны прэс-сакратар заявіў, што транспарт прапануюць прадпрымальнікі, якія такім чынам робяць паслугу царквы. У Екацерынбург патрыярха вазіў самалёт уладальніка «Расейскай меднай кампаніі» Ігара Алтушкіна, на Сахалін – уладальніка «Фосагро» Андрэя Гур'ева, у Іжэўск – уладальніка «Нарнікеля» Уладзіміра Патаніна.

Але кіраўнік РПЦ быў не адзіным пасажырам T7-ZZZ: мяркуючы з геаграфіі і храналогіі ягоных палётаў, у 2016–2017 гадах самалёт маглі выкарыстоўваць чыноўнікі Адміністрацыі прэзідэнта.

1 лістапада 2016 года самалёт прылятаў з Масквы ў Чэлябінск. У той самы дзень у горадзе прайшло пасяджэнне працоўнай групы ў падрыхтоўцы пасяджэння Дзяржрады з удзелам экс-кіраўніка АП, а на той момант спецпрадстаўніка прэзідэнта ў экалогіі Сяргея Іванова, памочніка прэзідэнта Ігара Лявіціна, віцэ-прэм'ера Аляксандра Хлапоніна і кіраўніка Мінпрыроды Сяргея Данскога.

12 снежня 2016 года T7-ZZZ бачылі ў Камсамольску-на-Амуры, куды ў той дзень прыляцеў паўпрад у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе, віцэ-прэм'ер Юрый Трутнеў. Пазней у той самы дзень самалёт сфатаграфавалі ў Хабараўску, а 16 снежня – у Токіа, куды прыбыў з візітам Уладзімір Пуцін. Яго суправаджаў і Трутнеў.

27 верасня 2017 года, за два дні да інаўгурацыі новага губернатара Калінінградскай вобласці Антона Аліханава, самалёт прыляцеў з Масквы ў Калінінград. Адзіным госцем федэральнага ўзроўню на цырымоніі быў папярэднік Аліханава, прызначаны пасля адстаўкі паўпрадам у ПЗФА Мікалай Цуканаў.

Чаму гэта важна

Паўпрадства прэзідэнта афіцыйна закупляе паслугі перавозкі бізнэс-джэта. Але слядоў закупаў у Skyline Aviation SRL або кампаній з падобнымі назвамі ў базе дзяржзакупак «СПАРК-маркетынг» The Bell выявіць не атрымалася. Даччыных структураў у Расеі ў сан-марынскай кампаніі няма.

Каму належыць Skyline Aviation SRL – невядома, ці мае да яе дачыненне ВТБ – таксама. Хто пакрывае пералёты высокапастаўленых асобаў на бізнэс-джэтах гэтай кампаніі – незразумела.

Пра гэта кажуць

Прадстаўнікі РПЦ, Трутнева і Цуканава не змаглі аператыўна адказаць на пытанні The Bell. Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў на гэтым тыдні адмовіўся каментаваць расследаванні Навальнага пра самалёты, адзначыўшы, што ў цэлым мяркуе расследаванні ФБК «няякаснымі».

Даведайцеся больш

Апублікаванае ў пачатку тыдня расследаванне Аляксея Навальнага пра Андрэя Косціна і Наілю Аскер-Задэ сабрала ўжо 4,4 млн праглядаў. Фігуранты яго не каментавалі, некаторыя СМІ праігнаравалі, затое ў сацсетках разгарэліся гарачыя спрэчкі. На наступны дзень Навальны выпусціў прадаўжэнне пра самалёт, якім карысталася Святлана Мядзведзева.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках