26 красавiка 2024, Пятніца, 23:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наведвальнік выставы з'еў банан за $120 тысяч

14
Наведвальнік выставы з'еў банан за $120 тысяч

Інцыдэнт адбыўся на кірмашы Art Basel у Маямі.

Вядомую інсталяцыю Маўрыцыя Катэлана прадалі французскаму калекцыянеру, але твор мастацтва да ўладальніка не даехаў, піша «Вакруг света».

Інцыдэнт адбыўся на кірмашы Art Basel у Маямі. Прылеплены скотчам да сценкі банан з'еў мастак і калекцыянер Дэвід Датун. Гэтая акцыя таксама была перформансам - Датун назваў яе «Галодны мастак».

«Я магу з'есці і банан, і яго канцэпцыю, таму што я мастак, а не звычайны чалавек», - патлумачыў ён. Дэвід Датун сказаў, што вельмі любіць Маўрыцыё Катэлана і таму ўважае за смешнае, калі адзін мастак «есць» іншага.

Што ў выніку перададуць ананімнаму французскаму калекцыянеру, які набыў інсталяцыю за 120 тысяч даляраў, пакуль невядома. На думку прадстаўніка Galerie Perrotin Люс’ена Тэраса, твор мастацтва зусім не сапсаваны: «Банан - гэта ідэя».

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках