27 красавiка 2024, Субота, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адпачынак у Турцыі стане для беларусаў даражэйшым

12
Адпачынак у Турцыі стане для беларусаў даражэйшым

Турцыя ўводзіць падатак для турыстаў за пражыванне ў гатэлях.

Улады Турцыі ўводзяць падатак для турыстаў за пражыванне ў гатэлях, паведамляе TourismGuncel.

Адпаведны закон падпісаў прэзідэнт Рэджэп Эрдаган. У панядзелак, 9 снежня, ён быў афіцыйна апублікаваны, а з 1 студзеня 2020 года ўвойдзе ў дзеянне, нягледзячы на шматлікія пратэсты ўладальнікаў гатэляў і турыстычных кампаній.

У першы год турыстам давядзецца плаціць 1% ад кошту пражывання, з 2021 года стаўка вырасце да 2%.

Падатак будуць выплачваць гатэлі, пансіянаты, гасцявыя дамы і іншыя сродкі размяшчэння, якія прымаюць турыстаў. Прычым падатак для гасцей будзе афармляцца асобным дакументам.

Першапачаткова ўлады планавалі ўскласці абавязак выплаты падатку на ўладальнікаў гатэляў, аднак у выніку было вырашана перакласці падатак на турыстаў.

Паводле вынікаў 2018 года турыстычная галіна забяспечыла 12% ВУП Турцыі, ці іншымі словамі кожную восьмую ліру валавога прадукту ў краіне. У турызме занята 7,7% насельніцтва Турцыі, або 2,2 млн чалавек.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках