27 красавiка 2024, Субота, 8:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША і Кітай абвясцілі пра прагрэс у выпрацоўцы новага гандлёвага пагаднення

1
ЗША і Кітай абвясцілі пра прагрэс у выпрацоўцы новага гандлёвага пагаднення
ФОТА: REUTERS

Трамп мае намер асабіста сустрэцца са старшынём КНР Сі Цзіньпінам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што ЗША і КНР блізкія да падпісання новага гандлёвага пагаднення. "Калі ўсё спрацуе, мы атрымаем грандыёзнае пагадненне", - заявіў Трамп ў чацвер, 31 студзеня, пасля перамоў з віцэ-прэм'ерам дзяржсавета КНР Лю Хэ, піша dw.com.

Перамоўнік з амерыканскай стараны Робэрт Лайтхайзэр заявіў, што падчас двухдзённых перамоў старанам удалося дамагчыся прагрэсу, але наперадзе яшчэ шмат працы. Трамп запэўніў, што Лайтхайзэр зможа працягнуць перамовы падчас блізкай паездкі ў Кітай, а сам Трамп павінен у будучыні сустрэцца са старшынём КНР Сі Цзіньпінам і канчаткова зафіксаваць дамоўленасці.

Пры гэтым Трамп мяркуе, што Вашынгтону і Пекіну да 1 сакавіка 2019 года атрымаецца выпрацаваць пагадненне. У выпадку, аднак, калі да 1 сакавіка пагадненне не будзе падпісанае, Белы дом збіраецца падняць штрафныя зборы на кітайскія тавары з 10 да 25 адсоткаў.

У сваю чаргу, дэлегацыя КНР таксама заявіла пра "важны прагрэс" у перамовах.

Штрафныя санкцыі Злучаных Штатаў у дачыненні да тавараў з Кітая ўвайшлі ў дзеянне ў канцы верасня 2018 года. З увядзеннем мыты памерам 10 адсоткаў на агульную суму 200 млрд даляраў амерыканскія штрафныя мыты дзейнічаюць у дачыненні да прыкладна паловы імпарту ЗША з КНР. Меркавалася, што 10-адсоткавыя мыты будуць дзейнічаць да канца 2018 года, а з 1 студзеня 2019 года іх сума ўзрасце да 25 адсоткаў. Аднак у пачатку снежня стораны дамовіліся аб 90-дзённым замірэнні ў "гандлёвай вайне".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках