18 траўня 2024, Субота, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мюнхене Расею назвалі пагрозай бяспекі ў Еўропе

4
У Мюнхене Расею назвалі пагрозай бяспекі ў Еўропе

У Нямеччыне пачалася міжнародная канферэнцыя бяспекі.

Міністр абароны Вялікабрытаніі Гэвін Уільямсан, выступаючы ў першы дзень Мюнхенскай міжнароднай канферэнцыі бяспекі ў пятніцу, 15 лютага, назваў Расею «старым праціўнікам» і «пагрозай бяспекі» ў Еўропе. «Мы бачым, якая бязлітасная Расея», - адзначыў кіраўнік брытанскага абароннага ведамства, падкрэсліўшы, што NATO як гарант еўрапейскай бяспекі сёння «больш важнае, чым калі-небудзь», паведамляе «Немецкая волна».

У довадзе сваіх слоў Уільямсан нагадаў пра анэксію Расеяй украінскага паўвострава Крым і пра падтрымку Масквой сепаратыстаў на ўсходзе Украіны, пра абвінавачванні ў адрас расейскіх спецслужбаў ва ўмяшанні ў выбары ў ЗША, пра кібератакі, а таксама пра выкарыстанне наймітаў у розных канфліктах. Ён таксама спаслаўся на вылучаныя Захадам абвінавачванні аб парушэнні Масквой Дамовы ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці (ДРСМД) «Расея відавочна парушыла дамову», - сказаў міністр, падкрэсліўшы, што Масква стараецца «ўцягнуць Захад у новую гонку ўзбраенняў, гонку ўзбраенняў, якую Захад не хоча».

У той жа час Гэвін Уільямсан мяркуе, што дыялог з Масквой варта працягваць. «Мы адкрытыя для іншага тыпу стасункаў, - заявіў ён. - Магчымасць дыялогу застаецца нязменнай».

NATO гатова абмяркоўваць з Масквой складаныя тэмы

За працяг дыялогу з Масквой выказаўся і генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг. «Вельмі важна сустракацца і абмяркоўваць самыя складаныя тэмы, такія як парушэнне ДРСМД», - указаў генеральны сакратар.

Ён паведаміў, што мае намер у кулуарах Мюнхенскай міжнароднай канферэнцыі па бяспецы абмеркаваць з міністрам замежных спраў РФ Сяргеем Лаўровым самыя розныя пытанні, уключаючы кантроль за ўзбраеннямі.

Енс Столтэнберг зноў падкрэсліў, што яшчэ застаецца апошні шанец выратаваць ДРСМД. Для гэтага Масква павінна на працягу шасці месяцаў знішчыць новыя ракетныя сістэмы, якія, на думку ЗША, парушаюць умовы дамовы. Зрэшты, як паскардзіўся кіраўнік Паўночнаатлантычнага альянсу, пакуль не відаць прыкмет таго, што Расея пагодзіцца на падобны крок.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках