22 сакавiка 2019, Пятніца, 16:54
Выклік для кожнага
Рубрыкі

Башмет: Краіны Захаду проста зайздросцяць, што ў іх няма Пуціна

60
ЮРЫЙ БАШМЕТ

Расейскі дырыжор і альтыст назваў кіраўніка РФ «магутным хлопчыкам».

Юрый Башмет заявіў, што антырасейскія санкцыі Захаду з'яўляюцца «добрым допінгам» для развіцця эканомікі.

У інтэрв'ю тэлеканалу RTVi ён выказаў меркаванне, што санкцыі звязаныя са з'яўленнем «магутнага хлопчыка», прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, піша gordonua.com.

«А самае галоўнае - яны проста зайздросцяць, у іх няма Пуціна. Ні ў кога. Ну дзе лідар такога таленту і такіх якасцяў? Няма», - адзначыў Башмет.

Дырыжор уважае санкцыі за «добры допінг» для развіцця краіны і назваў супрацьстаянне РФ і Захаду часткай інфармацыйнай вайны.

Кажучы пра незадаволенасць у самой Расеі, Башмет выказаў здагадку, што гэта можа быць у кожнай краіне. З ягоных слоў, па-іншаму справы ідуць, да прыкладу, у Швэйцарыі, дзе «людзі баяцца страціць працу, бо яе складана знайсці».