27 красавiка 2024, Субота, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хуан Гуайдо мае намер дамагчыся, каб дапамога ЗША трапіла ў Венесуэлу

Хуан Гуайдо мае намер дамагчыся, каб дапамога ЗША трапіла ў Венесуэлу
Хуан ГУАЙДО
ФОТА: REUTERS

Прыхільнікі часовага прэзідэнта Венесуэлы збяруцца на мяжы з Калумбіяй.

Злучаныя Штаты накіравалі ў Калумбію яшчэ адзін самалёт з гуманітарнымі грузамі, прызначанымі для Венесуэлы. Паведамляецца, што вайскова-транспартны самалёт з прадуктамі харчавання і медыкаментамі прызямліўся ў горадзе Кукуце, непадалёк ад мяжы Калумбіі з Венесуэлай. Гэта другі самалёт з гуманітарнай дапамогай з ЗША за апошні час. Незразумела, аднак, ці трапяць грузы ў краіну - Нікалас Мадура, легітымнасць якога ЗША і яшчэ шэраг краін не прызнаюць, адмовіўся іх упускаць, паведамляе «Радыё Свабода».

Лідар апазіцыі, кіраўнік парламента Хуан Гуайдо, якога ЗША прызнаюць легітымным часовым прэзідэнтам, заявіў, што мае намер дамагчыся таго, каб да 23 лютага дапамога трапіла ў краіну. Гуайдо, які выступіў у Каракасе перад сваімі прыхільнікамі, заявіў, што абнародуе дэталі свайго плана ў панядзелак.

Прадстаўнік Гуайдо Лестэр Таледа, які знаходзіцца ў Калумбіі, заявіў, што прыхільнікі апазіцыі збяруцца на мяжы, каб пераканаць вайскоўцаў адкрыць яе і дазволіць дапамозе трапіць у краіну. Гуайдо напярэдадні зноў заклікаў войска перастаць выконваць загады Мадуры.

Чакаецца, што ЗША накіруюць найбліжэйшым часам яшчэ тры самалёты з дапамогай. Гуманітарная сітуацыя ў Венесуэле ў апошнія гады пагаршаецца, у многіх раёнах адзначана недахоп жыццёва важных тавараў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках