27 красавiка 2024, Субота, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропа адмовілася ад расейскага самалёта Sukhoi SuperJet

10
Еўропа адмовілася ад расейскага самалёта Sukhoi SuperJet
ФОТА: ANTON BELITSKY/GLOBALLOOKPRESS

Ірландская авіякампанія CityJet надумала вярнуць сем самалтаў групе «ВЭБ.РФ».

Ірландская авіякампанія CityJet - адзіны еўрапейскі эксплуатант Sukhoi SuperJet 100 - перастала выкарыстоўваць гэтыя расейскія самалёты і вяртае ўсе сем паветраных суднаў групе «ВЭБ.РФ». Пра гэта паведаміла ў нядзелю, 17 лютага, газета "Ведомости" са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Пяць з сямі расейскіх самалётаў SSJ100, якія былі ў распараджэнні CityJet, дагэтуль знаходзяцца ў Ірландыі, але апошні раз падымаліся ў паветра ў пачатку студзеня. На сайце авіяперавозчыка ў раздзеле «Флот» яны ўжо не згадваюцца. Цяпер там значацца толькі 25 Bombardier CRJ900 і 13 Avro RJ85.

CityJet атрымала сем самалётаў SSJ100 у лізінг у 2016-2017 гадах. Гэтыя судны выконвалі рэйсы маршрутнай сеткі бэльгійскай авіякампаніі Brussels Airlines, але тая адмовілася ад іх арэнды, бо самалёты доўга прастойвалі праз брак запчастак. Крыніцы «Ведомотей» выказалі здагадку, што некаторыя з самалётаў Sukhoi Superjet могуць перайсці ад CityJet кампаніям «Азімут» ці Adria.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках