27 красавiка 2024, Субота, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Cэнатар ЗША папярэдзіў Нікаласа Мадуру

1
Cэнатар ЗША папярэдзіў Нікаласа Мадуру
МАРКА РУБІЁ

Калі вэнэсуэльскі дыктатар пяройдзе «чырвоныя лініі» - наступствы будуць сібернымі.

Сэнатар ЗША Марка Рубіё, які прыехаў у нядзелю на мяжу Калумбіі і Вэнэсуэлы, папярэдзіў вэнэсуэльскага ўзурпатара Нікаласа Мадуру аб сур'ёзных наступствах, калі той распачне нейкія дзеянні супраць самаабвешчанага прэзідэнта або амэрыканскіх грамадзян, паведамляе «Голас Амэрыкі».

У тэлеінтэрв'ю Рубіё адмовіўся паведаміць, ці падтрымае ён вайсковыя дзеянні ЗША супраць Вэнэсуэлы, якая ахопленая палітычным і эканамічным крызісам.

Пры гэтым рэспубліканскі сэнатар выказаў упэўненасць у тым, што адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа не будзе стаяць у баку, калі вэнэсуэльскія ўлады прычыняць шкоду або змесцяць у турму лідэра апазіцыі Хуана Гуайдо, які абвясціў сябе часовым прэзідэнтам у студзені.

«Ёсць пэўныя "лініі", і Мадура ведае, дзе яны праведзеныя», - заявіў Рубіё - сэнатар ад Фларыды, які ўважаецца за ўплывовую постаць у тым, што тычыцца палітыкі Вашынгтона ў дачыненні да Вэнэсуэлы.

«Наступствы будуць сіберныя, і яны надыдуць хутка», - дадаў ён.

Рубіё таксама перасцярог Мадуру ад прычынення шкоды амэрыканскаму персаналу, які працуе ў краіне, заявіўшы, што ЗША адрэагуюць, калі будуць зробленыя нейкія дзеянні супраць супрацоўнікаў гуманітарных арганізацый.

Амэрыканская дэлегацыя, у склад якой увайшоў сэнатар, прыехала ў калумбійскі прымежны горад Кукуту, дзе запасіцца гуманітарная дапамога, якую плануецца даставіць у Вэнэсуэлу.

У той час як Мадура адмаўляецца прапусціць прадукты харчавання, медыкаменты ды іншыя рэчы першай неабходнасці, Гуайдо паабяцаў, што сотні тон гуманітарнай дапамогі пачнуць паступаць у краіну ў суботу 23 лютага.

Гуайдо сказаў, што ў панядзелак абвесціць дэталі плана дастаўкі дапамогі ў краіну з Калумбіі, Бразіліі і з выспы Кюрасаа, нягледзячы на супрацьдзеянне Мадуры.

Заяўленая дата 23 лютага стварае глебу для вызначальнага супрацьстаяння з Мадурам, які называе дапамогу арганізаваным ЗША шоў і адмаўляе наяўнасць крызісу, нягледзячы на вельмі абмежаваны доступ вэнэсуэльцеев да харчавання і лекаў. Пакуль няясна, ці дазволяць вайскоўцы аўтамабілям з гуманітарнай дапамогай пераехаць мяжу.

Большасць заходніх краін і шмат якія суседзі Вэнэсуэлы прызналі Гуайдо законным кіраўніком дзяржавы пасля таго, як Мадура быў пераабраны на другі тэрмін падчас леташніх выбараў, якія, на думку крытыкаў, былі сфальсіфікаваныя. Мадура карыстаецца падтрымкай Расеі ды Кітая і кантралюе вэнэсуэльскія дзяржаўныя інстытуты, у тым ліку ўзброеныя сілы.

У склад амэрыканскай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнік ЗША ў Арганізацыі амэрыканскіх дзяржаў Карлас Трухільё і рэспубліканскі кангрэсмэн Марыё Дыяс-Баларт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках