19 сакавiка 2024, aўторак, 5:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскіх пенсіянераў залічылі ў «дармаеды»

61
Менскіх пенсіянераў залічылі ў «дармаеды»

Людзі даведаліся пра гэта, калі прыйшлі аплаціць «камуналку».

«Учора аплачваў праз інтэрнэт-банкінг камунальныя аплаты сваіх бацькоў, 38 і 42 года нараджэння. Пры аплаце з'явілася паведамленне: «Вы папярэдне належыце да грамадзян, не занятых у эканоміцы», - распавядае мянчук Сяргей. Tut.by даведаўся падрабязнасці гісторыі.

Частка паведамлення, якое з'явілася пры аплаце «камуналкі», выглядае так.

- Паважаны аплатнік! Звяртаем увагу! Вы папярэдне аднесены да грамадзян, незанятых у эканоміцы. Пры адсутнасці цягам лютага 2019 года звестак, якія пацвярджаюць Вашу занятасць, налічэнне платы за падагрэў вады з пачатку года будзе ажыццяўляцца на падставе тарыфу, які забяспечвае поўную кампенсацыю выдаткаў, у тым ліку з улікам пераразліку за студзень 2019 года.

«Аналагічнае паведамленне, як потым выявілася, маецца і ў рахунку за студзень 2019 года. Чаму не знайшлося ніводнага чалавека, які б хоць бы праверыў даты нараджэння?», - здзіўляецца Сяргей.

Мужчына тлумачыць, што ў кватэры таксама прапісаная яго сястра, якая часова жыве за мяжой, але ўласнікамі жылля з'яўляюцца бацькі. Акрамя таго, на чэку пазначаныя менавіта тры прозвішчы.

Нагадаем, калі ўласнікам жылля з'яўляецца «дармаед», а разам з ім зарэгістраваныя яшчэ двое недармаедаў, то ён аплачвае па эканамічна абгрунтаваных тарыфах трэць за падагрэў вады (з 1 студзеня гэтага года), ацяпленне і газазабеспячэнне (з 1 кастрычніка гэтага года). Астатнія дзве траціны «камуналкі» за зарэгістраваных недармаедаў у кватэры будуць аплачвацца паводле субсідаваных тарыфаў. Да прыкладу, калі дачка не занятая ў эканоміцы, але аплатнікам ЖКП з'яўляецца маці, яны будуць аплачваць ЖКП звычайнымі тарыфамі, а не поўным коштам.

- Я, вядома, усё разумею, але хто даў права абражаць маіх бацькоў, ветэранаў працы, пенсіянераў, якія маюць працоўныя стажы больш за 40 і 30 гадоў, называючы іх незанятымі ў эканоміцы? Хто будзе прыносіць прабачэнні? - задае пытанне мужчына. - Хто адкажа за тое, што мне давялося бацькам ледзь не хуткую дапамогу выклікаць пасля такіх абраз? Чаму не знайшлося ніводнага разважнага чалавека, які б хоць бы праверыў даты нараджэння?

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках