«Адчуць сябе беларусам»
- 20.02.2019, 8:59
- 5,974
Віцяблян запрашаюць напісаць дыктоўку на роднай мове.
Рэгіянальная арганізацыя ТБМ запрашае 21 лютага ў абласную бібліятэку ўсіх ахвотных адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы. У праграме — літаратурна-музычна свята і напісанне дыктоўкі, піша «Витебский курьер».
— Дзень роднай мовы — свята для кожнага, незалежна ад таго, якія ён мае адукацыю, палітычныя погляды ці культурныя перавагі, — лічыць старшыня абласной арганізацыі ТБМ Юрый Бабіч. — У гэты дзень у многіх краінах свету ўсе, хто лічыць сваю мову роднай, збіраюцца разам, каб напісаць агульнанацыянальную дыктоўку. У чарговы раз 21 лютага праверыць свае веды могуць і беларусы. І гэта абавязкова трэба зрабіць: такая акцыя — своеасаблівы элемент яднання нацыі, тое, што дазваляе кожнаму адчуць сябе беларусам і часцінкай вялікага этнасу з вялікай гісторыяй.
Пасля напісання дыктоўкі адразу на месцы яе можна будзе праверыць і ацаніць узровень сваіх ведаў.