27 красавiка 2024, Субота, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь скасоўвае крэдытнае пагадненне з Кітаем аб будаўніцтве завода ў Калодзішчах

10
Беларусь скасоўвае крэдытнае пагадненне з Кітаем аб будаўніцтве завода ў Калодзішчах
ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

Будаўніцтва завода выклікала пратэсты мясцовых жыхароў.

Урад Беларусі правядзе перамовы ў скасаванні крэдытнага пагаднення з Экспартна-імпартным банкам Кітая.

Пастанова падпісаная Сяргеем Румасам 20 лютага і апублікаваная сёння на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала.

Міністэрства фінансаў упаўнаважана на правядзенне перагавораў аб праекце пагаднення аб скасаванні крэдытнага пагаднення аб выдачы льготнага пакупніцкага крэдыту для рэалізацыі праекта «Будаўніцтва завода ў вытворчасці спецыяльных машын у пасёлку Калодзішчах Менскага раёна» паміж урадам Беларусі і Экспартна-імпартным банкам Кітая ад 15 траўня 2017 года.

Мінфін мае права падчас перамоваў уносіць нязначныя змены ў пагадненне і падпісаць яго пры дасягненні дамоўленасці.

Нагадаем, у 2017 годзе ўрад Беларусі пастанавіў прыцягнуць у 2017-2022 гадах льготны пакупніцкі крэдыт Экспартна-імпартнага банка Кітая тэрмінам на 18 гадоў для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў Калодзішчах на суму 192,7 млн даляраў ЗША.

Планавалася, што кампанія «Амкадор-Маш» перанясе вытворчасць пагрузчыкаў з завода «Ударнік», які прымыкае да цэнтра Менска, у пасёлак Калодзішчы. Генпадрадчыкам выступала кітайская Citic Construction. Будаўніцтва завода выклікала пратэсты мясцовых жыхароў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках