20 красавiка 2024, Субота, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя найлепшыя спосабы, як зэканоміць на жыллі ў падарожжы

1
Названыя найлепшыя спосабы, як зэканоміць на жыллі ў падарожжы

Гэтыя парады дапамогуць вам мінімізаваць выдаткі на бытаванне за мяжой.

На старонцы супольнасці падарожнікаў "Вецер дзьме" ў Instagram з'явіліся парады, якія дапамогуць вам унікнуць лішніх выдаткаў на жытло, піша «Сегодня». Вось яны:

Сачыце за акцыямі і збаўкамі

Сеткі гатэляў і сэрвісы рэзэрвавання жылля часта прапануюць зніжкі і акцыі на рэзэрваванне пакояў. Калі рэзэрваваць пакой зарання, таксама можна атрымаць зніжку.

Last minute прапановы

Бывае, што планы мяняюцца, а гатэль не вяртае грошы, выплачаныя за рэзэрваванне. У такім выпадку людзям, якія зарэзэрвавалі пакой, выгадна вярнуць сабе хоць бы частку грошай і аддаць пакой са зніжкай.

Параўнайце цэны

Праверце цэны на розных сэрвісах для рэзэрвавання жылля. Праз высокую канкурэнцыю сэрвісы часам зніжаюць камісію, каб кліент абраў менавіта іх паслугі.

Таргуйцеся на месцы

Для спрактыкаваных падарожнікаў ёсць яшчэ адзін спосаб атрымаць збаўку. Калі вы не зарэзэрвавалі жытло, можаце прыйсці проста ў гатэль і папрасіць зніжку на пакой. Калі ў гатэлі будзе не шмат жыхароў, то ім будзе выгадна засяліць вас за ўсякую цану, чым не засяліць зусім.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках