27 красавiка 2024, Субота, 0:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СКА ўпэўнена падолеў ЗТР і выйшаў у «фінал чатырох» Балтыйскай лігі

СКА ўпэўнена падолеў ЗТР і выйшаў у «фінал чатырох» Балтыйскай лігі
ФОТА: BELTA

Беларусы перамаглі ўкраінскіх гандбалістаў з лікам 31:22.

Менскі СКА ў рамках Балтыйскай лігі на сваёй пляцоўцы нанёс паразу запарожскаму клубу ЗТР (31:22), стаўшы пераможцам групы «А» рэгулярнага чэмпіянату. Армейцам дастаўся наўпроставы пропуск у «фінал чатырох», што пройдзе ў Менску, паведамляе pressball.by.

Аб спаборніках у матчах за прызавыя месцы СКА дазнаецца пазней.

СКА - ЗТР - 31:22 (14:11)

СКА: Гірык (8), Вайлупаў (7), Нікуленкаў (4), Сотнік (3), Алёхін (2), Крывенка (2), Ушал (2), Хмялькоў (1), Чаркашчанка (1), Удавеня (1 ).

ЗТР: Цільтэ (7), Акіменка (5), Ільчанка (3), Севярын (2), Ісанчук (2), Арцёменка (2), Ганчаў (1).

Турнірнае становішча. Група «А»: СКА - 15 балаў (10 гульняў), ЗТР - 13 (10), Драгунас - 13 (10), Пыльву - 12 (10), Рыіхімякі - 7 (10), Кехра - 0 (10).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках