«Я стары, а не дурны»: у Гішпаніі патрабавалі падвышэння пенсій
5- 3.02.2019, 20:51
- 13,471
Акцыі пратэсту прайшлі ў Мадрыдзе.
У Гішпаніі тысячы пенсіянераў правялі акцыю з патрабаваннямі павялічыць пенсіі ў адпаведнасці з ростам інфляцыі. Як піша liga.net, пра гэта паведамляе Associated Press.
"Тысячы гішпанскіх пенсіянераў зладзілі шэсце ў цэнтры Мадрыда, патрабуючы падвышэння пенсій", - гаворыцца ў паведамленні.
Многія пратэстоўцы трымалі ў руках плакаты з надпісамі: "Мы ўсе - пенсіянеры", "Я стары, а не дурны".
Яны патрабуюць ад урада, каб пенсійныя выплаты павялічваліся згодна з ростам інфляцыі.
З іхніх слоў, падвышэнне пенсіі на 0,25% у 2017 годзе было недастатковай кампенсацыяй.
"Гэта барацьба, якую мы павінны працягваць, бо нашы патрабаванні не былі выкананыя", - адзначыла 67-гадовая Ізабэль Перэс.
Да акцыі далучыліся і кіроўцы таксі, якія ўжо пратэстуюць цягам 13 дзён у гішпанскай сталіцы, патрабуючы больш жорсткіх правілаў для тых, хто выкарыстоўвае дадаткі, такія як Uber і Cabify.